Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал
Беларускі журналіст Герман Напольскі ажаніўся. Цырымонія праходзіла на лёдзе расійскага возера Байкал, піша «КП» са спасылкай на іркуцкае тэлебачанне.
Герман Напольскі з Мінска і Надзея Савельева з Іркуцка пазнаёміліся ў Віцебску. Верагодна, на «Славянскім базары», дзе пастаянна працуе журналіст.
Заключыць шлюб на лёдзе Байкала наважыліся адразу 32 пары. Гэта быў першы досвед масавай рэгістрацыі ў гэтых краях. Дату выбралі люстраную — 23.02.2023. Усе пары замест туфляў абулі унты.
Напольскі падзяліўся ўражаннямі ад цырымоніі:
«У маіх краях, дзе я жыву, ніхто такога не рабіў. Хочацца здзівіць землякоў».
Надзея Савельева расказала пра заручальныя пярсцёнкі:
«У мяне гэта шкло. Яно сімвалізуе, з аднаго боку, кропелькі вады і галамянку. Паглядзіце, ёсць спалучэнне рыбкі. А Герману мы прапанавалі зрабіць пярсцёнак з нефрыту».
Вяселле згулялі ў дзень нараджэння Германа Напольскага.
Герман — вядомы персанаж у журналісцкіх колах. На прэс-канферэнцыях (ён хадзіў практычна на ўсе, незалежна ад тэмы) ён часта прадстаўляў нікому не вядомыя еўразійскія выданні і задаваў абсурдныя пытанні.
Каментары