У Крыме збіраюцца да лета наладзіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю
Чыгуначнае злучэнне паміж Крымам і Беларуссю маюць намер наладзіць да летняга курортнага сезона 2023 года, калі будзе попыт на паездкі па гэтым кірунку, паведаміў у пятніцу журналістам «віцэ-прэм'ер» анексаванай рэспублікі Георгій Мурадаў, піша ТАСС.
«Гэта звязана не з тым, каб запусціць цягнік, гэта звязана з тым, хочуць людзі ехаць у Крым ці не хочуць. Пакуль яшчэ сезон не пачаўся, але неаднаразова нам пацвярджалі гатоўнасць новыя вагоны паставіць да цягнікоў, якія ідуць у расійскія гарады: Маскву, Варонеж. Калі ёсць ахвотныя ехаць у Крым, адпаведна, гэта будуць вагоны, якія будуць перачэплівацца на цягнік, які ідзе ў Крым. Калі людзей будзе яшчэ больш, могуць быць і асобныя цягнікі», — сказаў Мурадаў.
Ён дадаў, што «тут няма перашкод, пытанне ў тым, як зараз будзе развівацца сітуацыя з турызмам». «Мы разумеем выдатна, што ў цяперашніх умовах магчымасці турыстычныя зніжаюцца праз пагрозы ў адрас Крыма і спроб арганізаваць нейкі напад на Запарожжа і Херсоншчыну. Мы, вядома, упэўненыя і разлічваем, што будзе дадзены годны адказ», — дадаў Мурадаў.
Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак
Каментары
быть всё равно, где помирать. На пляжах Крыма, от боевых действии в нём
или в Беларуси, от ответа на ядерный удар путина и лукашенко по Украине,
Польше, Литве.