У Беларусі збіраюцца выдаць «зборнік вершаў мясцовых паэтаў» з літарай Z на вокладцы
Новым зборнікам пахваліўся паэт з Браслава Віталь Шлабовіч.
Ён кіруе мясцовым літаратурным аб'яднаннем «Літара Ъ», аднак і яго, мяркуючы па ўсім, хутка пераймянуюць, піша «Беларусь галаўнога мозга».
Шлабовіч падзяліўся вокладкай выдання, на якім красуецца літара Z — сімвал расійскай агрэсіі супраць Украіны. Аўтар сцвярджае, што ў зборніку будуць вершы больш чым 60 паэтаў з Беларусі.
Каментары