Усяго патроху88

У Жыровіцкім манастыры завялі сапраўдны звярынец. Паглядзіце, якія там жывуць жывёлы і птушкі

Пра «Эдэмскі сад» пры Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры піша «Звязда».

А што тут было раней? Пустка і руіны сядзібы вяльможы Аляксандра Солтана. Менавіта тут у 1470 годзе быў здабыты абраз Жыровіцкай Божай Маці. Зараснікі тут былі да 2010 года, пакуль гэтыя землі належалі Жыровіцкаму манастыру.

Сёння плошча «Эдэмскага саду» складае 55 гектараў. Карэспандэнты пабывалі ў той яго частцы, дзе размешчаныя капліца, руіны старога маёнтка і вальеры з жывёламі. Тут і вярблюды, і ваўкі, і паўліны, і нават буры мядзведзь, які пры наведвальніках тэатральна забраўся ў ванну на тэрыторыі сваёй вальеры. Асабліва ўразілі мілыя зайчыкі, якія з цікаўнасцю зазіралі ў аб’ектыў фотаапарата. Усе гадаванцы жывуць у прасторных вальерах. Большасць звяроў была перададзеная ў дар манастыру.

А яшчэ тут ёсць вялікі яблыневы сад плошчай 22 га, птушкаферма, свінаферма, статак парнакапытных і рыбная гаспадарка.

Уваход вольны, аднак непадалёк ад капліцы ёсць скарбонка, у якую можна пакласці ахвяраванне на ўтрыманне жывёл.

Каментары8

  • mikola
    13.05.2023
    Петя, //.. Dobra hoc tak. Prapanues usih zyviolau zniscyc ?.......Prafesijanal .......
  • Kub
    13.05.2023
    Тое, што манахі бухаюць там і высвятляюць адносіны на нажах вядома даўно. Значыцца бар быў даўно. Зараз ё звярынец. Застаўся толькі бардэль. І ўсё будзе скрэпна і па-рускамірску...
  • Петя
    13.05.2023
    Kub, ну не трэба. Манахі гэта манахі. Там напрымалі ўсялякіх валацуг з Расеі. Далі прытулак, а тыя працуюць на манастыр. Вось яны і вытвараюць раз пораз. Прэтэнзіі да праваахоўных ворганаў, што не маюць кантролю над гэтым

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве падчас расійскага абстрэлу на Новы год загінуў вядомы нейрабіёлаг — разам з жонкай і катом

Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»8

Алена Анісім цяпер працуе настаўніцай10

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках78

У інтэрнэце разляцеўся фэйк пра атручэнне ў Маскве сірыйскага дыктатара Башара Асада1

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства17

Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта5

Марыя Пеўчых прапанавала зняць з Расіі санкцыі ў абмен на вызваленне палітвязняў21

Еўракамісія расказала, чым заменяць расійскі газ пасля спынення Украінай транзіту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў

Галоўнае
Усе навіны →