Месі папрасіў адкласці пераход у «Аль-Хіляль» на наступны год — медыя
Усё больш верагодна, што ён вернецца ўлетку ў «Барселону».
Ліянэль Месі папрасіў саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» адкласці яго пераезд туды да 2024 года, паведамляе Goal.
Па звестках Goal, агенты Месі правялі сустрэчу з дэлегацыяй Саудаўскай Аравіі ў панядзелак і папрасілі іх адкласці чаканы пераход у прафесійную лігу Саудаўскай Аравіі да 2024 года. Аднак арабы былі здзіўленыя гэтай навіной і паведамілі камандзе Месі, што іх прапанова ў наступным годзе будзе адрознівацца ад угоды коштам 500 мільёнаў еўра ў год, якая разглядаецца цяпер.
У мінулую суботу Месі канчаткова развітаўся з ПСЖ. Учора з'явілася інфармацыя, што ягоны бацька Хорхе Месі сустракаўся з кіраўніцтва «Барселоны», каб аргенцінец вярнуўся ў клуб, у якім ён вырас і правёў 18 сезонаў.
Каментары