Мама Ілана Маска Мэй Маcк заявіла, што «адмяніла» бой свайго сына Ілана з Маркам Цукербергам.
«Я сапраўды адмяніла бой. Я ім яшчэ не сказала. Але я працягну казаць, што бой адмяняецца, на ўсялякі выпадак…» — напісала Мэй Маск.
Сын у адказ паставіў смайлік.
Actually, I canceled the fight. I haven’t told them yet. But I will continue to say the fight is canceled, just in case… https://t.co/y9gg9qrnuQ
У наступным допісе Мэй папрасіла, каб бой не заахвочвалі.
Don’t encourage this match! https://t.co/CPbO1pITPH
Учора паведамлялася, што два самыя вядомыя ў свеце тэхналагічныя мільярдэры — Ілан Маск і Марк Цукерберг — дамовіліся пазмагацца адзін з адным у традыцыйнай клетцы для баёў змяшаных адзінаборстваў.
Маск апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».
Прадстаўнік кампаніі Meta сказаў Бі-бі-сі, што «гэтая гісторыя ў тлумачэннях не мае патрэбы».
На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (васьмікутнік) у Вегасе».
Каментары
а сыночку на цукер (мороженое) не хватае ?