Выйшла настолка для беларусаў. Яна пра тое, што вы рабілі і чаго ніколі не рабілі ў Беларусі
Выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла настольную гульню «Я ніколі не». Гульня прыдуманая для дарослых дзеля стварэння добрага настрою ў кампаніі.
У калодзе — 110 картак, на кожнай — важная дэталь з жыцця большасці беларусаў.
Удзельнікі па чарзе бяруць карткі і зачытваюць услых. Тыя гульцы, хто хаця б аднойчы рабіў тое, што напісана на картцы, нясуць «пакаранне» (якое — вырашыце ў кампаніі) і дзеляцца сваімі гісторыямі, як гэта было.
Калі ніколі гэтага не рабілі, прапускаеце круг, чакаеце наступнай карткі, а гэтую запісваеце ў свой спіс «што зрабіць у Беларусі».
Гульня хутка з'явіцца ў Вільні, Варшаве, Уроцлаве, але заказы праз сайт ужо высылаюць па свеце.
Каментары