Грамадства1212

Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі

Падчас прамовы на адкрыцці лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі Яўген Прыгожын згадаў найміта Сяргея «Піянера» і сказаў, што гэтага баевіка прызначылі галоўным на беларускім кірунку. Распавядаем, што пра яго вядома.

Гэта непублічны камандзір ПВК «Вагнер», дакладныя звесткі пра асобу якога не раскрывалі раней.

Піянер у Беларусі. Скрыншот відэа ПВК «Вагнер»

Упершыню пра яго згадваюць у 2020 годзе. У снежні 2020-га былы найміт «Вагнера» Марат Габідулін даў інтэрв'ю расійскаму выданню «Медуза». Там ён казаў пра Піянера:

«А ў 2018-м і 2019-м я ўжо перастаў знаходзіць тлумачэнні, чаму людзей ставілі на чале таго ці іншага атрада. Камандзіры прызначаліся як быццам па нейкім блаце. Напрыклад, я здзівіўся, калі старшым падчас баявой аперацыі ў Гуце стаў Піянер, які да таго працаваў толькі ў штабе. У цябе ж досведу няма баявога — як ты камандуеш?

Пазней, у 2019 годзе, паступіў загад хуценька адправіць сірыйцаў з нашага атрада «Паляўнічыя на ІДІЛ» у Лівію. Калі яны туды прыбылі, паступіў званок ад Піянера: «Слухай, а вось тых, каго вы даслалі, іх можна як смяротнікаў выкарыстоўваць?» Які нармальны чалавек такое спытае! Тым больш пра маіх хлопцаў».

Праз год украінскі партал «Матрица свободы» называў яго кіраўніком «Вагнера» ў Лівіі. Сцвярджалася, што Піянер пастаянна знаходзіцца на базе Эль-Джуфра і цесна кантактуе з заснавальнікам «Вагнера» Дзмітрыем Уткіным, вядомым па мянушках Вагнер і Дзявяты.

Апошні раз Піянер даў каментар у чэрвені гэта года. Там яго называюць «камандзірам ПВК «Вагнер», удзельнікам баявых дзеянняў у Сірыі, Цэнтральнай Афрыцы, Судане, Малі і іншых краінах». Там жа сцвярджаецца, што ён кавалер пяці ордэнаў Мужнасці. Ён сам кажа:

«Аднойчы прысягнуўшы свайму народу і Айчыне, я да гэтага часу гатовы абараняць са зброяй у руках Расію як ад знешніх ворагаў, так і ўнутраных, якія сваё асабістае ставяць вышэй за каштоўнасці грамадзян краіны і дзяржавы ў цэлым».

Такім чынам, хутчэй за ўсё, ён расіянін або, прынамсі, мае грамадзянства гэтай краіны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • бабруйчанін
    19.07.2023
    ???Дзе гєты " піанєр" камандавал- ваевал супраць каго Судан качєвнікі- скатаводы узброенныя калашамі у Сіріі Лівіі таксама...
    Як толькі паспрабавалі " пабыкаваць" супраць узброенных сіл Турцыі ці Штатау..былі знішчены .Болей " чырвоные лініі" ні ні..
    Пад Бахмутам?? Таксама .
    .Узброенные " піянєры" супраць мірнага насельніцтва " жахліва" АЛЕ...
    За паводзіны Прыгожына паназірайце .Спачатку предупредзітельный халдзей ..зараз " забурел" але халдзеем застауся..
    Памятаеце уладальніка кабака каля Курапат ))
    Той жа псіхаціп..Верещал паусюль " прыкрылі" на тры дні і дзе Ауууу ні - прыгожын
  • Пан Усялян
    19.07.2023
    наверно поголосовали бы в любом случае, вядома б прагаласавалі, ён свой, такі свой калгаснічак. Кожны хто за гэта вылюдка галасаваў, глядзеў на яго і бачыў у адлюстраванні сябе, вусаты зборны вобраз беларуса ў лапцях, тады акурат быў такі час, усе аплаквалі срэсср, хацелі каб было як раней, ну вось і атрымалі як раней. А шашок акурат і карупцыю абяцаў перамагчы, і срэсср аднавіць, і на баяне граў... і чаркі, шкваркі, ну як за яго не прагаласаваць было... такі свой хлапец... ну а зараз атрымалі, тое аб чым марылі, кола замкнулася...
  • Правдоруб
    19.07.2023
    Плевать ему на Беларусь, ему хозяева прислали очередной счёт за нахождение у власти с 1994 года!
    Знает, что если не оплатит - пришлют черную метку!...
    Тошно! Кивает на запад, где президенты сменяемые, где запускают ракеты к Марсу и Луне, где построили реактор на термояде...
    Ему бы продержаться ещё и украсть очередные миллиарды у нищих граждан...

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →