Узор «пашпарта новай Беларусі» можа быць гатовы ў снежні — Кавалеўскі
Пра гэта сёння заявіў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі на слуханнях аб дзейнасці Кабінета, піша «Позірк». Паводле слоў палітыка, цяпер распрацаваны графічны дызайн дакумента.
Цэнтральным пытаннем Кавалеўскі назваў міжнароднае прызнанне дакумента, каб гэта быў «не проста дарагі сувенір, а інструмент, які палепшыць жыццё людзям без дакументаў».
Кабінет мае намер прапаноўваць яго для прызнання краінамі ЕС, а ў перспектыве — і іншымі дзяржавамі.
«Мы атрымалі запэўненні ад Еўракамісіі, што гэты дакумент адпавядае стандартам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО)», — дадаў Кавалеўскі.
Каментары