Грамадства44

Аграном, дэпутат, кіраўнік прафсаюза і памочнік Лукашэнкі. Што вядома пра новага міністра сельскай гаспадаркі

Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі. Ім стаў Сяргей Барташ, які апошнія 10 месяцаў працаваў памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Гомельскай вобласці. Галоўныя факты з яго прафесійнай і чыноўніцкай біяграфіі сабрала «Радыё Свабода».

Сяргей Барташ. Фота: «Гомельская праўда»

«З некалькіх кандыдатур, якія мне прапанавалі тыдзень таму, я выбіраю вас. Таму што ў вас прыстойны жыццёвы шлях. Вельмі важна, каб міністр абавязкова папрацаваў і кіраўніком сельскагаспадарчага прадпрыемства. Гэта надзвычай важна», — сказаў Лукашэнка, прызначаючы Сяргей Барташа. 

Тры адукацыі чыноўніка

Сяргею Барташу 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці і менавіта там пачынаў сваю прафесійную дзейнасць.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельгасінстытут, потым Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Акадэмію кіравання. Мае дыпломы па спецыяльнасцях «аграномія», «менеджмент у АПК», «кіраванне прадпрыемствамі АПК».

У Пружанскім раёне Сяргей Барташ працаваў аграномам, інжынерам-гідратэхнікам, потым больш за 10 гадоў кіраваў аграрным прадпрыемствам «Ліноўскае». Быў дэпутатам Пружанскага раённага Савета дэпутатаў і ўзначальваў Пружанскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў.

У 42 гады канчаткова перайшоў у сістэму выканаўчай улады

З 2016 года Сяргей Барташ працаваў намеснікам Кобрынскага райвыканкама, потым узначальваў камітэт сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.

Але ў 2020-ым яго прызначылі кіраваць Бярозаўскім райвыканкамам, а праз два гады Барташ «вырас» адразу да памочніка Лукашэнкі па Гомельскай вобласці.

Ініцыятывы па прапагандзе сельскай гаспадаркі

У 2019 годзе на пасадзе кіраўніка камітэта сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама ён падтрымаў ініцыятыву аб выданні «Кнігі гонару», прысвечаную «найлепшым аграрыям Брэстчыны за 80 гадоў».

На прэзентацыі кнігі Сяргей Барташ адзначаў, што Брэсцкая вобласць «дадала ў вытворчасці малака» і «экспартуе 58% ад агульнадзяржаўнага аб’ёму малочнай прадукцыі».

У статусе памочніка Лукашэнкі па Гомельскай вобласці адстойваў неабходнасць павелічэння і развіцця ў рэгіёне садаводства паводле «інтэнсіўных тэхналогій».

На інфармацыйных сустрэчах расказваў пра «класічныя сямейныя каштоўнасці» і ядзерную зброю

Апошні год Сяргей Барташ, як і большасць чыноўнікаў, праводзіў «інфармацыйныя» сустрэчы ў аграгарадках і са студэнтамі. На іх расказваў, што робіць дзяржава для паляпшэння дэмаграфіі і прапаганды «класічных сямейных каштоўнасцяў».

«Гэта, у першую чаргу, рэалізацыя дзяржпраграм, якія ўключаюць сістэму падрыхтоўкі моладзі да сямейнага жыцця, забеспячэння якасці і даступнасці меддапамогі жанчынам і дзецям, падтрымку сем'яў з дзецьмі і паляпшэнне ўмоў іхняга жыцця праз наданне розных ільгот і выплаты сямейнага капіталу», — цытавалі памочніка Лукашэнкі на афіцыйным сайце Гомельскага аблвыканкама.

На сустрэчы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту сёлета ў красавіку Сяргей Барташ пераконваў студэнтаў і педагогаў, што Беларусь не ўступіць «ва ўзброены канфлікт». «Калі агрэсія будзе скіраваная супраць нас, то мы, вядома ж, адкажам», — сказаў ён і фактычна паўтарыў словы Лукашэнкі аб тым, што ядзерная зброя з'яўляецца «тым фактарам, якога баіцца ўвесь свет, і менавіта гэты фактар стрымлівае знешнюю агрэсію».

Што вядома пра сям’ю

Сяргей Барташ мае жонку Таццяну, але пра дзяцей нічога не паведамляецца.

Каментуючы сёлета чарговую гадавіну пачатку Другой суветнай вайны, ён паведаміў, што ягоны адзін дзед быў у партызанах усю вайну, а другі — у канцлагеры. «Перадаю гэтыя веды і дзецям. Хацелася б, каб кожнае дзіця, кожны школьнік ведаў, як ягоную сям’ю закранула вайна», — сказаў ён.

Вазіў падарункі ўцекачам з Украіны

Летась перад Новым годам Сяргей Барташ наведаў у Гомелі ўкраінскую сям’ю, якая ўцякла з Луганскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Сям’і з двума дзецьмі выдзелілі трохпакаёвую кватэру. Бацькі, як казалася, атрымалі магчымасць працаваць, а дзеці вучыцца.

«Гэта будуць ужо нашы дзеткі», — сказаў Сяргей Барташ, перадаючы дзецям салодкія падарункі і цацкі.

Каментары4

  • даведка
    08.08.2023
    Лукашенко помощником заменил министра, ставшего помощником Лукашенко.
  • даведка
    08.08.2023
    Бартош выглядел белой вороной на фоне специалистов по чесалкам Барсукова, Вакульчика, Калача, Караева,  
  • Уцечка
    09.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →