За тэлеграм-каментары затрымалі слесара з Мінска. Вось, як яго адшукалі нават пасля выдалення акаўнта
Супраць мужчыны заведзеныя некалькі крымінальных справаў.
Затрыманы — 36-гадовы мінчук Павел Ліпневіч. Вядома, што мужчына працаваў слесарам у кампаніі ААТ «Запавет», якая займаецца мантажом электратэхнічных сетак. Раней мужчына меў ІП, якое займалася рамонтам аўто.
Мужчына выдаліў акаўнт у 2022-м, але яго здолелі адшукаць. Рэч у тым, што ягоны акаўнт быў на ягоным несхаваным беларускім нумары, а таксама некаторы час нават меў у якасці «аватаркі» фота самога Паўла. За гэты час ён паспеў пакінуць больш за 600 каментароў у розных чатах.
Да нас акаўнтам цікавіліся мінімум адзін раз, а нумарам — чатыры разы. Імаверна, гэта беларускія сілавікі.
Цяпер мужчына затрыманы. ГУБАЗіК паведамляе, што супраць яго завялі некалькі крымінальных справаў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Аххаххах, гэта фсб-шны праект, навошта ж ён будзе выдаляць. Тысячы людзей за кратамі, паверыўшы ў псеўда "супер бяспечны" мэсэнджэр.