Грамадства1414

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

Упершыню выпушчанае «Беларусьфільмам» кіно «На іншым беразе» збіраюцца паказаць 14 верасня. Праўда, у многіх кінатэатрах за дзень да прэм'еры не набылі ніводнага квітка. Але аншлагі ўлады збіраюцца, як выглядае, забяспечыць даўно выпрабаваным метадам. Напрыклад, студэнтаў біялагічнага факультэта БДУ куратары папярэдзілі яшчэ ўчора: у чацвер усе разам ідуць глядзець кіно, піша «Люстэрка».

Адна са студэнтак расказала «Люстэрку», што ісці на прагляд фільма абавязваюць студэнтаў першага, другога і трэцяга курсаў. Ад заняткаў іх вызваляюць, але квіткі, што каштуюць 6 рублёў, маюць набываць за свой кошт. Мабыць, усіх не будуць накіроўваць у адзін дзень, а дзяліць патэнцыйную аўдыторыю на часткі.

Адносна стаўлення да гэтага яе і аднакурснікаў дзяўчына адказала проста:

«Нас ужо нічога не здзіўляе. Хутчэй, некаторыя шкадуюць, што марна патрацяць час. Некаторыя абмяркоўвалі паміж сабой, ці можна будзе купіць квіток і пайсці дадому. Але так як для гэтага спецыяльна вызваляюць ад пар, то пайсці наўрад ці атрымаецца».

У іншых студэнтаў БДУ кінапрагляд запланаваны на 19 верасня, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». Грошы на квіток трэба здаць загадзя. Прагляд запланаваны ў кінатэатры «Кастрычнік», у сувязі з гэтым адмяняюцца заняткі на чацвёртай і пятай пары. За пропуск можна апраўдацца квітком з напісаным на ім прозвішчам, а бонусам тым, хто на фільм пайшоў, мае быць адпрацоўка дзвюх пар фізкультуры.

У прыёмнай прарэктара БДУ па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях, куды журналістка «Люстэрка» дазванілася як нібыта студэнтка, нават не пыталіся пра факультэт і таго, што ісці ў кінатэатр трэба па загадзе зверху, не адмаўлялі. На пытанне, што рабіць, калі ісці не атрымліваецца з асабістых прычын, там сказалі, што трэба мець нейкія апраўдальныя дакументы:

«Калі ў вас ёсць прычына, напрыклад, на той час, калі будзе ісці фільм, будзе афіцыйны талон да лекара, то вы потым яго пакажаце тым, хто складае спісы [тых, хто ідзе ў кіно]. І думаю, нармальна ўсё будзе».

Фільм «На іншым беразе» зняты па сцэнарыі Івана Крываручкі, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Андрэй Хрулёў.

У аснове сюжэта фільма — падзеі 1925 года, калі пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы заходняя частка Беларусі трапіла пад уладу Польшчы.

Яго галоўныя героі — родныя браты, якія родам з-пад Стоўбцаў. Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі недалёка ад мяжы з БССР, а ягоны старэйшы брат Антон дзейнічае ў антыпольскай савецкай партызанцы.

Вядома, што на гэтае кіно патрацілі амаль 4 млн рублёў, на кінастудыі яго называюць нацыянальным праектам года. 

Каментары14

  • Федзя
    13.09.2023
    Скажите спасибо своим папам и мамам, бабушкам и дедушкам за колхозный выбор 1994 года.
  • Kotya
    13.09.2023
    Пару дней назад видела что в Могилёве нет билетов уже, сразу подумала что бюджетников заставили купить билеты или выкупают организации и заставляют идти на это ..
  • 123
    13.09.2023
    Федзя, насколько я вижу, уже многие из тех выборщиков умудряются объявлять себя жертвами (некой) манипуляции, а не причиной преступления (в силу безмозглости и малодушия, при чем малодушия в первую очередь), стараясь на что угодно спихнуть вину и ответственность

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага2

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

Алексіевіч: Як пісьменнік я пачалася з «Былога і думаў» Герцэна, а найбольшы ўплыў на мяне зрабілі Чэхаў і Дастаеўскі34

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі5

Зяленскі: Цяпер у нас ёсць ATACMS. Мы ўсё гэта будзем выкарыстоўваць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага2

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →