Жаданне пакінуць сектар Газа выказалі 400 чалавек, у расійскім спісе ёсць таксама ўкраінцы і беларусы.
Жаданне пакінуць сектар Газа выказалі 400 чалавек, у расійскім спісе ёсць таксама ўкраінцы і беларусы.
Пра гэта паведаміла ТАСС прэс-сакратарка прадстаўніцтва РФ пры Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі Алія Зарыпава.
«На дадзены момант жаданне пакінуць анклаў сектар Газа выказалі каля 400 чалавек. Сярод іх грамадзян Расіі каля 280, а таксама Беларусь, Украіна, Казахстан і, вядома, самі палесцінцы», — сказала яна.
Раней ЦАХАЛ параіў пакінуць жыхарам сектар Газа і скіравацца ў Егіпет. Аднак гэта збольшага немагчыма, бо зараз ніхто не выдае дазволаў на выезд.
Каментары