Расія страціла больш за 60 танкаў і БТР у наступе пад Аўдзееўкай — Bild
Паводле звестак вайсковага эксперта Юльяна Рэпке, Узброеныя сілы Расіі перайшлі ў наступ пад Аўдзееўкай з чацвярга, паспрабаваўшы акружыць горад, піша Bild.
У атаку пайшлі калоны з больш чым 100 адзінак тэхнікі: танкі, БТР, БМП, грузавікі. Яны трапілі пад агонь артылерыі і супрацьтанкавай кіраванай ракеты і былі адкінутыя.
Паводле ацэнкі Рэпке, забітыя больш за 200 расейскіх жаўнераў, страчана больш за 60 танкаў і БТР.
План расійскіх войскаў быў у тым, каб стварыць вялікі кацёл, абышоўшы Аўдзееўку з захаду. Для гэтага яны хацелі захапіць пасёлкі Паўночнае, Стэпавае і Бердычы.
УСУ змаглі спыніць наступ пад Паўночным і на чыгуначнай лініі ў Стэпавым.
Паводле звестак Рэпке, нягледзячы на страты, УС РФ не маюць намеру адмаўляцца ад наступу на Аўдзееўку, горад можа паўтарыць лёс Бахмута.
Каментары
Расея забрасае Украiну сваiмi цяламi, каб нешта здабыць.
Паутараецца Фiнляндыя 2.0 1939-40. Нажаль для Украiны