Грамадства1313

«Гэта чалавек, які не баіцца крыві». Шуневіч распавёў, як збіраюцца выкарыстоўваць паляўнічых

Беларускія паляўнічыя пойдуць у народнае апалчэнне са сваёй зброяй. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня арганізацыі Ігар Шуневіч, каментуючы сустрэчу ў Лукашэнкі. 

 Ігар Шуневіч

Шуневіч адзначыў, што паляўнічы — гэта прафесіянал сваёй справы, у якога ёсць стралковы вопыт, экіпіроўка і абсталяванне.

«І самае галоўнае, гэта чалавек, які не баіцца крыві як мінімум», — сказаў Шуневіч.

«Паляўнічыя, якія не будуць прызваны на службу ў парадку, вызначаным ваенкаматамі, безумоўна, прымуць удзел у любых дзеяннях, неабходных для абароны дзяржавы. Выкарыстоўваючы і свае навыкі, і экіпіроўку, і зброю. Аб гэтым таксама мы сёння гаварылі. Тут выключэнняў не будзе ніякіх, — сказаў ён.

Па словах Шуневіча, такое меркаванне, жаданне і рашучасць агучваюць самі паляўнічыя.

— Кожны, хто валодае зброяй, разумее, што павінен будзе абараняць [краіну]. Чым бараніць ёсць. Астатняе дашліфуем.

Паводле яго, цяпер у арганізацыі знаходзяцца больш за 32 тыс. паляўнічых і каля 40 тыс. рыбаловаў.

Задачу стварыць у Беларусі пры кожным сельскім савеце ўзброеныя стралковай зброяй атрады народнага апалчэння, якія пры ўвядзенні ваеннага становішча стануць рэзервам тэрытарыяльнай абароны, Лукашэнка паставіў у маі 2022 года. Закон аб народным апалчэнні Лукашэнка падпісаў у сярэдзіне ліпеня 2023 года. Аднак яшчэ да яго ўступлення ў сілу ў краіне праводзіліся вучэнні атрадаў апалчэння і іх узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады і сілавымі структурамі.

Каментары13

  • Сымон
    13.11.2023
    Шуневіч ніяк ня можа вызначыцца - ці будуць паляўнічыя бараніць рэжым альбо паляўнічай зброяй, альбо баявой. Імаверней за ўсё гэта будуць паляўнічыя ружжа, заражаныя соллю.
  • Сашэлла
    13.11.2023
    Мы ведаем, што ты вампір. П'еш чалавечую кроў. І шукаеш сабе падобных. Але паляўнічых ня шмат. Увогуле бальных, як паляўнічыя, ня шмат.
  • Юзік
    13.11.2023
    Не можа не ўсяляць аптымізму інтэлектуальны ўзровень і прафесіяналізм кіруючых кадраў рэжыму. Са сваёй паляўнічай зброяй супраць танкаўБ ці нават проста падрыхтаваных і належным чынам узброеных пехацінцаў? Крыві можа яны і не баяцца. але ж пэўна не ўсе мазгі прапілі. 

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →