Затрыманы кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната. Але не ў рамках «малочнай справы»
Папярэдняя версія — хабар.
Як стала вядома «Нашай Ніве», днямі быў затрыманы Уладзімір Жуковіч.
Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваны некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, у тым ліку — Баранавіцкі мясакамбінат.
Філеі, бастурма, каўбасы гэтага завода знаходзяцца нават у тых абласцях, дзе ёсць свае перапрацоўшчыкі. Гэты ж камбінат — лідар у пастаўках перапрацаванага мяса ў Расію.
Дырэктарам там ужо больш за дзесяць гадоў быў Уладзімір Жуковіч. Пры ім на прадпрыемстве прайшлі хвалі тэхнічных мадэрнізацый на дзясяткі мільёнаў даляраў. Супрацоўнікі Жуковіча характарызуюць як талковага кіраўніка з вялікай экспертызай у сваёй сферы.
Але, як паведамляюць нам супрацоўнікі камбіната, днямі Жуковіч быў затрыманы. Па нашай інфармацыі, затрыманне звязана з хабарам ад дылера прадукцыі завода і адбылося не ў рамках разгорнутай КДБ «малочнай справы».
Чытайце таксама:
26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»
Каментары
Там все барыги. Впрочем, чем больше воруют - тем меньше бабла на поддержку режима!) Потому и берут)