Свет

Зяленскі: 10 гадоў таму ўкраінцы пачалі першы контрнаступ

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды дзясятых угодкаў Другога Майдана — 21 лістапада 2013 года ўкраінцы выйшлі ў цэнтр Кіева пратэставаць супраць адмовы тагачаснага прэзідэнта Януковіча падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.

Усё пачалося з допіса Мустафы Наема роўна дзесяць гадоў таму ў сацыяльных сетках. Фота: Аксаны Каваленка, Украінская праўда

«Дзесяць гадоў таму мы пачалі новую старонку барацьбы. Дзесяць гадоў таму ўкраінцы пачалі свой першы контрнаступ — супраць беззаконня, спробаў пазбавіць нас еўрапейскай будучыні, супраць нашага рабства.

Год за годам, крок за крокам, мы робім усё, каб наша зорка — зорка Украіны — заззяла ў коле зорак на сцягу ЕС, які сімвалізуе еднасць народаў Еўропы.

Аб'яднацца могуць толькі моцныя. Адзіныя, хто стаў свабодным. Вольны быць годным. Дзеля новых часоў. З Днём Годнасці і Свабоды, моцныя людзі моцнай краіны! Слава Украіне!», — сказаў у сваім звароце Уладзімір Зяленскі.

21 лістапада 2013 года ўкраінцы выйшлі ў цэнтр Кіева пратэставаць супраць адмовы тагачаснага прэзідэнта Януковіча падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. У выніку гэта вылілася ў шырокія пратэсты, якія цягнуліся тры месяцы, і скончыліся 21 лютага 2014 года ўцёкамі Януковіча, а таксама анексаваннем Крыма і Данбаса.

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →