асцярожна, жорсткае фота
На пажары ў Бабруйску загінулі 86-гадовая жанчына і 18 яе катоў
Няшчасце здарылася ўчора пасля пятай гадзіны вечара ў доме па праспекце Будаўнікоў.
«Жанчыну мы знайшлі проста ў вітальні, відаць, яна спрабавала выйсці з задымленага пакоя, — распавёў намеснік начальніка Бабруйскага аддзела надзвычайных сітуацый Алег Барсукоў, — мы вынеслі яе з кватэры і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Потым прыехалі медыкі, але рэанімацыйныя дзеянні не прынеслі выніку: медыкі канстатавалі смерць 86-гадовай жанчыны».
Не пашкадавала стыхія і 18 катоў, якія знаходзяцца ў кватэры.
Чатырох жывёл удалося выратаваць.
У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закураныя сцены і столь у кватэры. Прычына здарэння высвятляецца.
Каментары