На матчы Лігі канферэнцый пачаўся моцны снегапад. Заўзятары пачалі кідаць снежкі ў галкіпера гасцей
Інцыдэнт здарыўся ў сталіцы Фінляндыі на матчы «ХІК» — «Абердзін».
Праз недапушчальныя паводзіны заўзятараў матч нават прыпынілі.
Дыктар папярэдзіў, што калі гледачы не перастануць хуліганіць, то гульню адменяць.
Пасля гэтага заўзятары больш не кідаліся снежкамі, а снегаўборачная тэхніка прыбрала сумёты ўздоўж трыбун.
Матч скончыўся з лікам 2:2. І ХІК, і «Абердзін» страціў шанцы прайсці ў плэй-оф.
Каментары