Ва ўзросце ўсяго 28 гадоў памёр беларускі стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч. Інфармацыя пра яго смерць з'явілася на ягоных старонках у сацсетках.
Прычыны смерці не называюцца, але яна не была раптоўнай, бо на старонках у сацсетках з'явіўся развітальны пост ад імя самога Зубовіча.
«Гэта я даверыў тэлефон сястры, каб напісала мой апошні пост. Так ужо выйшла, што мяне больш няма.
Я шмат думаў, ці правільна я ўсё раблю, часта разважаў пра гэта ў пастах, а цяпер думаю, можа і не трэба было.
2 снежня мяне не стала.
Не будзем доўга развітвацца, скажу толькі, што я сышоў у любімым мною горадзе, я паспеў павандраваць, абзавесціся вялікім колам сяброў і знаёмых, і запомніцца ўсё па-рознаму…
Я пакінуў вам свае жарты ў тыктоку і ютубе, астатнія мае фразы застануцца ў вашай памяці», — напісана ў гэтым пасце.
Дзмітрый Зубовіч — адзін з заснавальнікаў камедыйнага праекта COMEDY DOGS і рэзідэнт першага ў Беларусі стэндап-клуба.
Каментары