Грамадства3838

«Каліноўскі не герой Вялікай Айчыннай вайны». Чыноўнікі тлумачаць, чаму пераназвалі гімназію ў Свіслачы

Да перайменавання ўстановы імя Кастуся Каліноўскага ў гонар Праскоўі Васіленкі спрычынілася прарасійская актывістка Вольга Бондарава. Пераназвалі гімназію цішком.

Рашэнне аб перайменаванні свіслацкай гімназіі было прынятае 1 снежня. Афіцыйных паведамленняў аб тым, што навучальная ўстанова змяніла сваё імя, не было. Пра тое паведамілі «Нашай Ніве» чытачы.

Па іх словах, кіраўніцтва гімназіі тлумачыць пераназванне тым, што

«паводле дакументаў аб прысваенні імені ўстанове адукацыі прыярытэт аддаецца героям Вялікай Айчыннай вайны, а сваякі згодныя, каб навучальная ўстанова насіла іх прозвішча».

«Сваякі нашай зямлячкі Пашы Васіленкі пагадзіліся і далі матэрыялы пра яе. Таму і прайшла працэдура перайменавання», — працытаваў супрацоўніцу адміністрацыі наш чытач.

Імя Кастуся Каліноўскага свіслацкай школе № 1 было прысвоена ў 1987 годзе пастановаю Міністэрства асветы БССР. У 2005 годзе школу рэарганізавалі ў гімназію, пакінуўшы ёй імя героя беларускай гісторыі.

Кастусь Каліноўскі ў летапісе навучальнай установы пазначаны як славуты выпускнік. Скончыў яе ў 1855 годзе. Пра яго напісана, што ён нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Беластоцкае ваяводства Польшчы) і быў кіраўніком паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі, Польшчы і Літве. Згадваецца, што Каліноўскі — паэт і публіцыст.

У аддзеле адукацыі Свіслацкага райвыканкаму на пытанне аб прычынах пераназвання гімназіі адказалі, што

«асоба Каліноўскага на сённяшні дзень не з'яўляецца такой папулярнай, таму і прынялі такое рашэнне».

Паводле чыноўнікаў, меркаванне аб непапулярнасці Кастуся Каліноўскага падтрыманае на ўзроўні вобласці і рэспублікі.

Праскоўя Васіленка — падпольшчыца, закатаваная гітлераўцамі ў 21 год. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР дзяўчына ўступіла ў камсамол, у калгасе рабіла трактарысткай. Падчас вайны дапамагала партызанам.

Свіслацкая гімназія — адна з найстарэйшых установаў адукацыі Гродзеншчыны. Яе адкрылі 18 верасня 1804 года.

Паводле Motolko.help, у гімназіі быў школьны музей з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю Каліноўскага і паўстанню 1863 года, там жа быў і яго бюст, але цяпер нічога гэтага няма.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Свіслачы Каліноўскага ведаюць лепей, чым Леніна

«Каліноўскі — вельмі важная постаць, але паўстанне 1863-га было катастрофай» — Латышонак

Муж Вольгі Бондаравай пра жонку: Характар у яе такі

Каментары38

  • kate
    06.12.2023
    Ганьба акупантам!
  • Суповой пакетик
    06.12.2023
    Как, интересно, эта бондариха выдерживает взгляд Калиновского - неужто может смотреть на его портрет, не отводя взгляд и не краснея? Генетический сбой вызывает рак, а вот какая поломка (и где? и в чем?) ответственная вот за такие характеры? Это же явная патология...
  • Сымон
    06.12.2023
    Брыдкі, цынічны, ганебны і абуральны крок лукашысцкіх чынуш у накірунку распальвання унутрыбеларускай ненавісці на костках. Супрацьстаўленне герояў паўстання 1863 года і WW2 - гэта сапраўдны "крэатыў". "Абгрунтаванне" кшталту "асоба Каліноўскага на сённяшні дзень не з'яўляецца такой папулярнай, таму і прынялі такое рашэнне" - гэта нахабны плявок у беларускую памяць. Нібыта ў Свіслачы не знайшлося іншага аб'екта для пераіменавання апрача школы, у якой вучыўся найбольш знакаміты змагар за беларускую дзяржаўнасць Кастусь Каліноўскі. Тым больш, што Праскоўя Васіленка аніякага датычэння да Свіслачы ня мае - ўсё свае жыццё яна правяла ў вёсцы Дабраволя, а вучылася на трактарыстку ў Ваўкавыску. Дадаткова ідэйныя нашчадкі Мураўёва-вешальніка яшчэ і міні-музей Каліноўскага знішчылі, але тут тлумачыць нічога не сталі.
    Пасля падзення лукашызму беларуская памяць абавязкова вернецца.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →