Свет44

Цукерберг рыхтуецца сустрэць канец свету на Гаваях

Заснавальнік Facebook будуе постапакаліптычны бункер коштам 270 мільёнаў даляраў.

Марк Цукерберг. Фота: Godofredo A. Vásquez / AP

Выданне Wired у сваім расследаванні паведамляе, што Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чанг у рэжыме сакрэтнасці будуюць жылы комплекс «Суднага дня» на гавайскай выспе Каўі.

Будаўнічая кампанія і ўсе яе супрацоўнікі падпісалі строгую дамову аб невыдаванні ўмоў і дэталяў будучай будоўлі. На дадзены момант маёнтак абнесены сцяной вышынёй 1,8 метра.

«Першае правіла байцоўскага клуба: не згадваць пра байцоўскі клуб», — распавёў выданню будаўнік па імені Дэвід.

Па даных Wired, усяго будзе ўзведзена каля 10 будынкаў, а праект стане адной з самых дарагіх асабістых будоўляў у сучаснай гісторыі. У галоўным памяшканні не менш за 30 спальняў і ванных пакояў.

У іншых памяшканнях будуць офісы, ліфты, канферэнц-залы. Там жа будуць басейны, спартзалы і нават вялізнае футбольнае поле. Усе будынкі павінны быць злучаны падземным калідорам, што ідзе ў бункер.

Паведамляецца, што па праекце таксама пабудуюць 11 дамоў на дрэвах, звязаных вяровачнымі мастамі, каб гасцям не даводзілася дакранацца да зямлі пры пераходах паміж канструкцыямі.

Бо падлога — стане лавай.

Каментары4

  • Яўген
    16.12.2023
    А такі ж багцьце перамагло розум....
  • Вульканоляг
    16.12.2023
    Калі падлога стане лавай, вашыя дрэвы зь вяровачнымі мастамі згараць у момант. Эх, Цукер, ня мог знайсьці больш бясьпечнага месца пад бункер?
  • mikola
    16.12.2023
    U jago u galave uzo -*Kanec Sveta*!

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Сын кашалька Лукашэнкі заняўся ў Беларусі аўтабізнэсам

Кандыдат у прэзідэнты Сыранкоў прапанаваў аднавіць помнікі Сталіну37

Экс-трэнер зборнай Беларусі: Хопіць выслужвацца перад пачварамі. Расія павінна аб’ядноўваць і вырашаць, хто будзе выступаць на міжнароднай арэне11

Мінчук выбраў сабе кватэру і прыйшоў прасіць у Мінгарвыканкам2

Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы24

У Венесуэле выкралі зяця апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты1

А што канадцы думаюць пра ідэю далучэння да ЗША? Вось вынікі сацапытання9

2024 год стаў самым цёплым у гісторыі Беларусі

Сфабрыкаваныя пераклады і лжывыя абвінавачванні. Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых грамадзян у Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

У Віцебску загінулі двое міліцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →