Не меней за 1721 чалавек асуджаныя па палітычных крымінальных справах у Беларусі за 2024 год. З іх 1241 мужчына (72,1%), 480 (27,9%) жанчынаў, піша «Вясна».
Сярод агульнай колькасці асуджаных 21 чалавек пенсійнага веку: 14 жанчын і 7 мужчынаў. Сёлета ў нашай краіне працягваецца практыка завочных судоў. На 144 чалавекі заведзена спецвытворчасць.
Больш за ўсё палітычных судоў адбылося ў Мінску, меней за ўсё — у Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах — пазбаўленне волі.
Да зняволення асудзілі агулам 55,4 % беларусаў.
А самай папулярнай нагодай для палітычных крымінальных судоў застаецца ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 342 КК асудзілі 1019 чалавек.
Па стане на 30 снежня, у Беларусі 1265 палітвязняў.
Каментары