Свет

Вярхоўны дыпламат ЕС: Расія датычная да актаў дыверсій у Еўропе

Вярхоўны еўрадыпламат, экс-прэм'ер Эстоніі Кая Калас заклікала будучае кіраўніцтва ЗША дзейнічаць больш строга ў адносінах да Масквы.

Фота: Harry Nakos / AP

Спрабаванні дыверсій у Еўропе за апошнія месяцы — гэта не асобныя выпадкі, а частка сістэмы каардынаваных дзеянняў па дэстабілізацыі інфраструктуры ЕС. Да гэтых інцыдэнтаў мае дачыненне РФ, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас у інтэрв’ю газеце Welt, апублікаваным у панядзелак, піша Deutsche Welle.

Колькасць дыверсій у Еўропе павялічылася з таго часу, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, адзначыла вярхоўны еўрадыпламат. У якасці прыкладу Калас прывяла пашкоджанне падводнага кабеля Estlink 2 у Балтыйскім моры, у датычнасці да якога фінскія следчыя падазраюць танкер Eagle S з так званага расійскага «ценявога флоту».

На гэтым фоне Калас абвясціла пра ўвядзенні больш строгіх мер у дачыненні да расійскіх караблёў.

Яна адзначыла, што караблі «ценявога флоту» РФ, якія парушаюць рэгламенты, таксама нясуць адказнасць за забруджванне навакольнага асяроддзя. Пасля пераходу ўлады ў ЗША да каманды абранага прэзідэнта Дональда Трампа Вашынгтон павінен дзейнічаць «упэўнена і жорстка» ў адносінах да РФ і падтрымліваць Кіеў у працяглым расійскім уварванні ва Украіну, лічыць Калас.

«Дапамога Украіне — не міласціна, а інвестыцыя ў бяспеку ўсіх нас. Калі Злучаныя Штаты будуць цвёрда супрацьстаяць Расіі, гэта прадухіліць праблемы з Кітаем. Падтрымка Украіны абароніць амерыканцаў ад будучых канфліктаў», — заявіла вярхоўны еўрадыпламат.

Калас таксама згадала ў інтэрв’ю катастрофу пасажырскага самалёта ў Актау. 

У ходзе інтэрв’ю вярхоўны еўрадыпламат таксама закранула пытанне далейшага выкарыстання прыбытку ад замарожаных актываў РФ для падтрымкі Украіны ў вайне і аднаўлення краіны.

«Расія павінна заплаціць за нанесеную ёй шкоду. Патрабаванне Кіева аб кампенсацыі законнае. Нам варта абмеркаваць, як некаторыя ці ўсе замарожаныя актывы могуць быць выкарыстаныя для ўзмацнення Украіны», — сказала Калас.

Каментары

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

З Новым годам! Хай здохне той, хто нас не любіць!40

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка13

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ4

Санкцыі здагналі кіпрскую кампанію, за якой можа стаяць Шэйман5

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

Украінская пагранслужба адказала на расійскі ролік пра Санту5

«Газпром» пачаў зніжаць ціск у трубаправодзе з Урэнгоя ў Еўропу. Кампанія страціць яшчэ 5 млрд даляраў2

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →