У Магілёве злодзей абакраў пенсіянерку, якая спала на лаўцы пасля бара, а потым разбудзіў яе і пасадзіў на таксі
У дзяжурную службу Магілёва звярнулася 62-гадовая мясцовая жыхарка, у якой скралі ювелірныя ўпрыгажэнні і грошы — агулам на суму каля 3500 рублёў.
Следчыя высветлілі, што маёмасць пенсіянеркі забраў 42-гадовы магілёвец.
Аказалася, што жанчына адпачывала з сяброўкай у бары, а пасля, вяртаючыся дадому, «прысела адпачыць на лаўцы і заснула», піша прэс-служба магілёўскай міліцыі.
Мужчына, які праходзіць міма, забраў яе сумку і зняў з жанчыны залатыя ўпрыгажэнні.
Потым ён разбудзіў яе, давёў да прыпынку, дзе злавіў таксі і папрасіў адвезці жанчыну дадому.
Толькі наступным ранкам тая выявіла прапажу рэчаў на суму каля 3500 рублёў.
Каментары