У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся BMW і маршрутка: у маршрутцы былі 11 чалавек
Кіроўца легкавіка кінуў машыну і збег з месца здарэння, піша СК.
У бальніцу для медыцынскага агляду даставілі 11 чалавек з мікрааўтобуса. З іх шпіталізацыя патрэбна 8-гадоваму дзіцяці і двум дарослым.
Кіроўца BMW затрыманы з прыкметамі алкагольнага ап’янення.
Каментары