Сейм Літвы ўхваліў папраўкі, якія дазволяць беларусам атрымліваць дазвол на жыхарства на 3 гады
Папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў сярод іншага дазволяць выдаваць беларусам, што прыбылі ў краіну пры пасярэдніцтве МЗС Літвы, дазвол на жыхарства з гуманітарных меркаванняў не на год, як цяпер, а на тры, паведамляе LRT.
«Гэтая папраўка надзвычай важная для беларускай апазіцыі, для больш як 750 беларускіх грамадзян, якія ўцяклі ў Літву ад рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі і чые дазволы на часовае пражыванне даводзіцца падаўжаць кожны год на гэтай падставе, а сітуацыя ў Беларусі не мяняецца і, на жаль, не зменіцца яшчэ доўгі час», — заявіў старшыня камітэта замежных спраў, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» у літоўскім Сейме Жыгімантас Павілёніс.
Закон накіравалі на подпіс прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседзе.
Каментары