Свет44

Аргенцінскі суд паставіў падножку рэформам прэзідэнта Мілея

Дэкрэт прэзідэнта прадугледжвае адмену больш чым 350 правілаў і абмежаванняў, якія замінаюць бізнэсу, а таксама звальненне сямі тысяч дзяржслужачых.

Аргенцінскі суд паставіў падножку новаму прэзідэнту Хаўеру Мілею, прыпыніўшы радыкальную рэформу працоўнага заканадаўства, якую ён абвясціў сваім дэкрэтам, піша Бі-бі-сі.

Пазоў аб прыпыненні дзеяння дэкрэта падалі прафсаюзы, заявіўшы, што ён падрывае базавыя правы працоўных, і трое суддзяў Палаты ў працоўных спрэчках пагадзіліся з іх патрабаваннем.

Прэзідэнт Мілей, як чакаецца, абскардзіць рашэнне суда.

Па дэкрэце абранага ў лістападзе прэзідэнта-лібертарыянца выпрабавальны тэрмін для новых работнікаў павялічваецца з трох да васьмі месяцаў, уразаюцца кампенсацыі звольненым работнікам і скарачаецца адпачынак па цяжарнасці і доглядзе дзіцяці.

У цэлым дэкрэт прэзідэнта прадугледжвае адмену больш чым 350 правілаў і абмежаванняў, якія замінаюць бізнэсу, а таксама звальненне сямі тысяч дзяржслужачых.

Пазоў супраць прэзідэнта падала ўсеагульная Канфедэрацыя працы (CGT) — гэта галоўнае ў Аргенціне аб'яднанне прафсаюзаў і галоўны праціўнік прэзідэнта Мілея, які хоча адмяніць абмежаванні для працадаўцаў, якія замінаюць, на яго думку, развіццю эканомікі.

У снежні, пасля інаўгурацыі, Мілей абвясціў суайчыннікам, што вывесці краіну з глыбокага эканамічнага крызісу можа толькі шокавая тэрапія.

Інфляцыя ў Аргенціне ў мінулым годзе склала 200%; 40% насельніцтва жывуць за мяжой беднасці. Хаўер Мілей у сваім звароце да суграмадзян 31 снежня сказаў, што калі яго рэформы будуць заблакаваныя, то гэта прывядзе да сацыяльнай катастрофы біблейскіх маштабаў.

Мерам, якія ён прапануе, аднак, пярэчаць прафсаюзы і левыя сілы, якія сцвярджаюць, што прэзідэнт хоча пазбавіць працоўных заваяваных імі правоў.

Каментары4

  • Мiхал
    05.01.2024
    Можна толькi ýявiць калi б у Беларусi 2/3 года паспрабавалi выпрабавальны час на працы зрабiць як у Аргентыне хочуць. 8 месяцаý адпрацаваць i пачуць, што "вы нам не падыходзiце". Хай там уводзяць, а мы з папкорнам паглядзiм
  • Ын
    05.01.2024
    Пазоў супраць прэзідэнта падала ўсеагульная Канфедэрацыя працы (CGT) — гэта галоўнае ў Аргенціне аб'яднанне прафсаюзаў і галоўны праціўнік прэзідэнта Мілея, які хоча адмяніць абмежаванні для працадаўцаў, якія замінаюць, на яго думку, развіццю эканомікі.

    В социализм легко вляпаться, а вот выбраться из него... Как мы вас понимаем.
  • Адзічалы
    06.01.2024
    Які сэнс у выпрабавальным тэрміне ў 8 месяцаў? Нават 3 замнога. За 2 тыдні можна вызначыцца падыходзіць вас супрацоўнік ці не, потым ці звальняйце ці бярыце на сіалы кантракт. ЗША - эканамічны лідар сьвета таму што там модна звольніцца/працаўладкавацца за 2 тыдні, а не цягнуць ката за хвост.

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →