Зняволеных з мінскай «Валадаркі» перавядуць у іншае месца да канца чэрвеня
Пішчалаўскі замак, у якім размяшчаецца СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, плануюць вызваліць у другім квартале 2024 года. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, які з'явіўся ў адным з закрытых чатаў, дзе камунікуюць паміж сабой жыхары Віцебскай вобласці, піша «Люстэрка».
Пасля таго як з'явілася інфармацыя, што некаторых зняволеных з Валадаркі пераводзяць у новы ізалятар у Калядзічах, беларус пацікавіўся ў чыноўнікаў, што цяпер будзе з будынкам СІЗА № 1. Гэта Пішчалаўскі замак, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама паведамілі: аб'ект знаходзіцца ў гаспадарчым падпарадкаванні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
«Паводле наяўнай інфармацыі, вызваленне плошчаў плануецца ў другім квартале 2024 года», — гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення культуры Віталя Брэля.
Гэта значыць, да канца чэрвеня гэтага года СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага плануюць вызваліць ад зняволеных.
«Цяпер Мінгарвыканкамам сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі прапрацоўваецца пытанне далейшага выкарыстання вышэйпаказанага аб'екта з ініцыяваннем неабходных мерапрыемстваў», — паведамляюць ва ўпраўленні культуры.
У ведамстве таксама падкрэслілі, што замак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму рэканструкцыю там будуць праводзіць у адпаведнасці з Кодэксам аб культуры і іншымі заканадаўчымі актамі.
У канцы снежня 2023 года сваякі зняволеных у СІЗА № 1 паведамілі, што тым сталі выдаваць апавяшчэнні аб пераводзе ў новы следчы ізалятар у Калядзічах з 8 студзеня. Гэта СІЗА першапачаткова планавалі адкрыць у 2015 годзе, аднак у 2013 годзе выявіліся факты хабарніцтва і раскрадання будматэрыялаў, таму тэрміны перанеслі на 2020-ы. У 2018 годзе тэрміны зноў ссунулі — ужо на 2022 год.
16 чэрвеня 2021 года выйшаў новы ўказ, згодна з якім турэмную бальніцу павінны былі здаць у 2021 годзе, а СІЗА — у 2023-м.
Пасля пераезду цяперашніх вязняў Валадаркі ў Калядзічы Пішчалаўскі замак павінны перадаць гораду.
50 спробаў уцёкаў за 200 гадоў з самай надзейнай турмы Еўропы. Гісторык выдаў кнігу пра сумнавядомую Валадарку
Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас
Вуліца Турэмная стала Валадаркай. Хто такі Валадарскі, з чым імем асацыюецца вядомае СІЗА
Як Якуб Колас сядзеў на «Валадарцы» за несанкцыянаваны сход
Каментары
Будзе ім усё, як хацеў Лукашэнка ў апошняй рэдакцыі закона аб прэзідэнце: і пажыццёвае ўтрыманне, і пажыццёвая ахова.