Моды22

Упершыню беларускі брэнд адзення возьме ўдзел у New York Fashion Week

Заснавальніца маладога брэнда жаночага адзення Maymont (яму тры гады) падзялілася ў інстаграме навіною аб удзеле ў New York Fashion Week. Дата паказу — 9 лютага. «Maymont стаў першым фэшн-брэндам з Беларусі, які выйшаў на сусветную пляцоўку ў Нью-Ёрку», — гаворыць у сваім відэа Кацярына Вашчылка. Smartpress звязаўся з ёй, каб дазнацца падрабязнасцяў.

Пасля падачы заяўкі і доўгіх перамоваў з аргкамітэтам Кацярыну запрасілі на сумоўе, і ў верасні мінулага года ўзгаднілі ўдзел Maymont у паказах New York Fashion Week. «Нават пасля пачатку падрыхтоўкі яшчэ нейкі час разам з камандай прыходзілі ў сябе ад такой крутой навіны», — успамінае яна. 

Анансаваць падзею ў сацсетках вырашылі за месяц да шоу: паводле слоў заснавальніцы брэнда, лепш рабіць гэта, калі амаль усё гатова, а не калі гэта проста эмоцыі. Калекцыя ўжо прыбыла ў Нью-Йорк, а адшывалася ў Баранавічах: там знаходзіцца вытворчасць Maymont і адна з фірменных крамаў брэнда.

Скрын старонкі ў інстраграм Maymont

Якой атрымалася калекцыя? Гэта пяць вобразаў. «Плюс мне ж таксама трэба ў чымсьці выйсці на подыум — і гэта фактычна будзе шосты вобраз», — адзначае Кацярына. 

У інстаграме брэнд ужо пачаў дзяліцца фрагментамі тканін і вышывак калекцыі, аднак поўную карціну можна будзе ўбачыць толькі на шоу. 

— Maymont — гэта базавыя, капсульныя рэчы, — распавядае аб сваім брэндзе Кацярына. — Часам праскоквае «моднае», але пры правільным ужыванні і такія мадэлі могуць быць базай. Подыумную ж калекцыю мы вырашылі зрабіць больш вычварнай. Не, яна не крычыць, без дзіўных дэталяў, вельмі стрыманая і проста дарагая, такі вячэрні кэжуал. Напрыклад, у нас будзе чорная сукенка, цалкам вышытая ў чырвоныя кветкі. 

Частка рэчаў подыумнай калекцыі пойдзе ў вясновую калекцыю брэнда, а частка — проста застанецца на памяць аб падзеі. 

New York Fashion Week — адзін з чатырох самых вядомых тыдняў моды ў свеце. Разам з парыжскім, лонданскім і міланскім тыднямі, уваходзіць у «Вялікую чацвёрку» або Big 4 — найбуйнейшае падзея ў сусветнай моднай індустрыі, якая адкрывае велізарныя магчымасці перад дызайнерамі і моднымі брэндамі. 

У 2021-м годзе ў паказах NYFW браў удзел іншы беларускі брэнд — HVILINA, ён займаецца вытворчасцю гадзіннікаў.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    14.01.2024
    Н-да, район, где велись с'емки ролика, конечно мелкий. Не знаю почему они снимали там. Скорее всего из-за денег. Потому что в другом месте надо было бы заплатить кругленькую сумму. 
    Из фото модной одежды я ничего такого не увидел асаблівага, но и не рублю в модной теме. Разве что категориями нравится - не нравится.
    Ну первые вы из РБ в Нью Йорке такіе модные - это хорошо. Не напугаете NYC ничем. Только бы это понимали и не забывали.
  • Anatol Starkou
    14.01.2024
    Дадам. Разумееце, высокая мода - гэта высокія грошы. Здымацца на фоне дамоў, у яких у Ню Ёрку жывуць у тым ліку вельмі загарэлыя людзі, гэта азначае ў любым выпадку выкрасліць сябе з асяроддзя людзей з высокім дастаткам, якія прыходзяць паглядзець а мо і прыкупіць нейкуію мадэль адзення, ці пачаць яе вырабляць у немалай колькасці.

    В общем, нельзя заходить из подворотни в свет. 

     

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве14

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках4

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве14

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →