СБУ затрымала на гарачым беларуса. Ён рыхтаваў дыверсіі, каб адключыць электраэнергію ў Кіеве
У ходзе шматэтапнай спецаперацыі СБУ затрымала дыверсанта, якога расійская вайсковая разведка закінула ва Украіну праз Сербію.
У ходзе шматэтапнай спецаперацыі СБУ затрымала дыверсанта, якога расійская вайсковая разведка закінула ва Украіну для правядзення дыверсій. Сцвярджаецца, што ён прыбыў з Беларусі ў Ровенскую вобласць для карэктавання расійскіх авіяўдараў па энергетычнай інфраструктуры.
Аб такіх планах СБУ стала вядома падчас знаходжання варожага дыверсанта на тэрыторыі Сербіі.
З таго часу ўкраінскія спецслужбы паэтапна дакументавалі яго дзеянні ад перасячэння мяжы да прыбыцця на месца дыверсіі ва Украіне.
У выніку злачынцу злавілі на гарачым: ён спрабаваў прымацаваць некалькі GPS-трэкераў да слупоў ЛЭП, якія забяспечваюць энергію Кіеўскай агламерацыі.
Па сігналах «маякоў» акупанты мелі нанесці кропкавы ўдар па энергетычных аб'ектах, у тым ліку з выкарыстаннем «Шахедаў».
Затрыманы — грамадзянін Беларусі, але, на думку ўкраінскіх спецслужбаў, ён працаваў на Расію.
З 2014 па 2017 год ён быў у «ЛДНР» і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць сіл АТА на ўсходзе Украіны. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ баявік далучыўся да ПВК «Вагнер», у складзе якой штурмаваў Бахмут.
Пазней ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад свайго куратара ў вайсковай разведцы РФ аб падрыхтоўцы дыверсій на памежнай тэрыторыі Украіны.
На падставе сабраных доказаў следчыя СБУ плануюць паведаміць затрыманаму аб падазрэнні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:
- арт. 113 (дыверсія);
- ч. 1 арт. 258-3 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы або тэрарыстычнай арганізацыі).
-
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
Каментары
Лукашэнку ўвогуле на іх пляваць.