Грамадства

Памерла 95-гадовая Марыя Бялевіч, дзяячка паваеннага незалежніцкага падполля

На яе супольнай з мужам магіле напісана «Хай сняцца сны аб Беларусі».

Марыя Бялевіч. Фота: spring96.org

Марыя Бялевіч памерла ў снежні, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.

«Яе муж Леў Бялевіч памёр у 2016-м. На яго помніку напісаны словы «Хай сняцца сны аб Беларусі». У снежні 2023-га ва ўзросце 95-ці год побач з мужам пахавалі і Марыю Бялевіч. Адзін з букетаў‌ на яе пахаванні быў бел-чырвона-белы. Ад Беларусі», — паведаміў у фэйсбуку адзін са знаёмых Марыі Бялевіч.

Марыя Бялевіч (Бабіч) нарадзілася ў 1928 годзе ў Бабічах Дзісенскага павета, тады гэта была Заходняя Беларусь. У 1946 годзе падчас навучання ў Глыбоцкай педагагічнай вучэльні далучылася да нязбройнай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася ў Саюз беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі, супраціўляцца русіфікацыі навучальнага працэсу.

25 сакавіка 1946 г. разам з іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасць беларускаму народу. У верасні 1947 года была арыштаваная з братам Іванам. Марыю Бабіч асудзілі разам з маці Ганнай і дзядзькам Аляксеем Бабічам, якіх судзілі за неданясенне на «ворагаў народу», на 10 год канцлагераў. Пакаранне адбывала ў Комі АССР, Кіраўскай вобласці, у Азерлагу пад Тайшэтам, працавала на будаўніцтве чыгункі Тайшэт-Брацк, потым у Мардоўскай АССР. У 1955 г. разам з братам была накіравана ў Маладзечна на перагляд судовай справы, дзе ёй скарацілі тэрмін да 8 год.

Марыю вызвалілі ў лютым 1956 г., вярнулася ў Беларусь. Пабралася шлюбам з сябрам Глыбоцкай групы СБП Львом Бялевічам, ад якога пазней мела дачку. Пасля вяртання ў Беларусь актывісты знаходзіліся пад ціскам мясцовых уладаў, таму разам з братам і мужам выехала на заробкі ў Інту (Комі АССР).

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Усе навіны →
Усе навіны

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

У Беларусі пачалі піяр-кампанію, крыўдную для Прыднястроўя22

Пры ўдары ўкраінскага дрона загінуў карэспандэнт «Известий»1

«Твой твар, калі ты зноў абагнала дыктатара». Найлепшыя твіты тыдня22

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне1

У Магілёве адкрылі падземны пераход, які больш нагадвае міні-музей Пушкіна11

У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка41

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»31

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па беларускім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Галоўнае
Усе навіны →