Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»
Дзіяну Завадскую затрымалі неўзабаве пасля вяртання з-за мяжы. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы.
Затрыманую зваць Дзіяна Завадская. Яна 34-гадовая берасцейка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Дзіяна перайшла ў IT з маркетынгу, працуе ў сферы ўжо больш за 7 гадоў.
Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хоць час ад часу выязджала за мяжу.
У яе інстаграме ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка. А пасля дзяўчына адусюль знікла.
Суд над Дзіянай пачынаецца 26 лютага ў Брэсцкім абласным судзе. Па двух артыкулах: «народны» за грубае парушэнне грамадскага парадку (арт. 342) і другая частка артыкула 361-3, «фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайсковых канфліктаў». Па апошнім ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.
Назіраецца трывожныя тэндэнцыя — усё болей беларусаў, якія ў той ці іншы спосаб дапамаглі Украіне, судзяць артыкуле «фінансаванне вайны». Значную частку з іх затрымліваюць па вяртанні з-за мяжы.
Пры гэтым тых беларусаў, якія купляюць дапамогу для вайскоўцаў Расіі, не чапаюць. Займаецца гэтым нават афіцыйная праваслаўная царква — Свята-Елізавецінскі манастыр штомесяц купляе аўтамабіль для вайскоўцаў з Расіі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Неужели собственное здоровье и ЖИЗНЬ, не говорим о свободе, важнее квартир, машин, друзей и родственников?