Свет11

Стваральнік «Навічка»: Калі версія атручвання правільная, цела Навальнага наўрад ці аддадуць маці

Адзін са стваральнікаў «Навічка» Віл Мірзаянаў пракаментаваў «Агенцству» тэарэтычную магчымасць паўторнага атручвання палітыка Аляксея Навальнага «Навічком» — гэтую версію агучвала, у прыватнасці, удава палітыка Юлія. З адказу Мірзаянава вынікае, што сляды ўжывання «Навічка» практычна немагчыма вывесці з арганізма памерлага чалавека, агучаны ў калоніі дыягназ смерці палітыка можа сведчыць аб тым, што канцэнтрацыя яду магла быць вялікай, а цела атручанага нават пасля смерці ўяўляе небяспеку для тых, хто будзе знаходзіцца побач з ім.

Віл Мірзаянаў

— Як доўга ў целе памерлага можа захоўвацца яд «Навічок» або яго аналаг? Ці можна знайсці яго сляды ў арганізме праз месяц?

— У вельмі малых канцэнтрацыях «Навічок» можа захавацца, магчыма, нават праз месяц пасля атручвання. 

— Ці могуць улады тэарэтычна распачаць нейкія маніпуляцыі з целам, каб прыбраць след «Навічка»?

— Думаю, не. Прадукты распаду захаваюцца назаўжды, паколькі больш няма натуральнага іх выкіду з мачой і калам. Сам «Навічок» таксама захаваецца няпэўна доўга.

— У першым адказе вы сказалі, што праз месяц «Навічок» захаваецца ў вельмі малых канцэнтрацыях, а ў другім адказе ўдакладнілі, што пасля смерці «Навічок» можа захоўвацца няпэўна доўга. Ці правільна я зразумеў, што гаворка ідзе пра тое, што з цягам часу канцэнтрацыя яду ў арганізме будзе зніжацца, але знайсці яго можна нават праз месяцы, а, можа, і гады пасля атручвання?

— Зыходжу з вопыту лячэння Скрыпалёў (Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя ў Солсберы — Рэд.) англічанамі.

Пасля таго як антыдотамі яны выратавалі жыцці, канцэнтрацыя «Навічка» ніяк не хацела ісці на змяншэнне. Прыйшлося рабіць выкрыццё і амаль механічна знішчаць «Навічок» з печані і іншых органаў. Нечаканасць. Мабыць, малекулы «Навічка» ўступаюць у сувязь з органамі або набываюць ахоўную абалонку і далей перашкаджаюць дэгазацыі. Адсюль маё заключэнне, што «Навічок» на нейкім узроўні канцэнтрацыі можа захоўвацца няпэўна доўга. Як доўга, мы не можам пакуль ведаць. Магчыма, англічане гэта ведаюць.

 — Ёсць апісанне таго, што адбывалася з Навальным перад смерцю: паводле заявы ФСВП, ён адчуў сябе дрэнна і практычна адразу страціў прытомнасць. Маці і адвакатам яго сказалі, што гэта была раптоўная смерць (у гэтым выпадку, па словах яго былога доктара, ён мог нават не паспець адчуць сябе дрэнна — проста спыніла працаваць сэрца). Ці падобна якое-небудзь з гэтых апісанняў на наступствы прымянення «Навічка»? Калі так, то наколькі сурʼёзнай магла быць доза?

— Ад вялікай канцэнтрацыі можа наступіць імгненнае спыненне сэрца — параліч. Гэта вядома. 

— Ці можа прадстаўляць цела атручанага небяспеку для навакольных? І калі так, то як доўга?

— Вядома, цела атручанага ўяўляе небяспеку для чалавека без абароны. Калі версія атручвання дакладная, то наўрад ці яго аддадуць маці. 

Версія паўторнага атручвання Навальнага зʼявілася практычна адразу пасля паведамлення ФСВП пра смерць палітыка і няўдалых спробаў бацькоў забраць яго цела. У панядзелак яе агучыла і ўдава апазіцыянера Юлія. У сваім відэазвароце яна сказала, што ўлады «чакаюць, калі там знікнуць сляды чарговага пуцінскага «Навічка».

Пра тое, што агучаны ў калоніі маці палітыка дыягназ падобны ў тым ліку на атручэнне «Навічком», казаў і анастэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Палупан, які лячыў Навальнага пасля атручвання ў 2020 годзе. 

Крыніцы The Moscow Times распавялі, што ўлады абмяркоўваюць розныя варыянты адкласці выдачу цела Навальнага, адзін з варыянтаў дапускае, што сваякі не атрымаюць цела зусім.

Маці Навальнага і адвакатам прадстаўнікі Следчага камітэта Расеі ў панядзелак паведамілі, што цела палітыка, памерлага ў калоніі, накіравалі на хімічную экспертызу, якая працягнецца 14 дзён.

Каментары1

  • Атеюга
    21.02.2024
    Зачем этот старый пень создал этот новичек? Я в шоке просто

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →