Мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер выклаў у сацсетках новую працу з нагоды Міжнароднага жаночага дня.
«Пяшчотна цалую і **у» — напісана на плакаце ружовым.
Праца выклікала спрэчную рэакцыю. Хтосьці палічыў гэта недарэчным пасля трагедыі са згвалтаванай беларускай у Варшаве.
«Пошла і нецікава, на мой погляд, як творчы аб'ект. Ды і выглядае проста як абраза не да месца, асабліва ў святле нядаўняй гісторыі з Лізай», — пішуць у каментарах.
«Гляжу і не хачу верыць. Праўда, менавіта гэта і хацелі сказаць?»
«Гэта павінна было выглядаць як сарказм. Але не да месца цяпер. Ніяк. І папярэдні пост: уся жанчына змясцілася на квітнеючым лабку? Груба і па-дурному выглядае».
Але ёсць і тыя, хто ацаніў пасыл.
«Не разумею народнага ўзрушэння. Акрамя прафесійных поспехаў, здароўя родных і дабрабыту дзяцей аб чым яшчэ марыць?! Мана будзе, калі скажу што пяшчотнае «**у» не ў гэтым шэрагу і не на апошніх пазіцыях. Дзякуй, хай здзяйсняецца і надалей»,
— напісала адна з каментатарак.
«Круты прыклад неадпаведнасці формы і зместу», — адзначыў іншы.
Каментары