Свет4141

Тэракт на канцэрце ў «Крокус Холе» ў Маскве. Мноства ахвяр

Тэрарысты захапілі канцэртную залу і адкрылі агонь перад выступам гурта «Пікнік», на які сабраліся больш за 6200 чалавек. У будынку адбыліся выбухі і ўзнік пажар, у выніку якога абваліўся дах верхніх паверхаў. Маштабы трагедыі пакуль цяжка ацаніць.

Расійскі спецназавец каля месца тэракта ў «Крокус Холе» пад Масквой. AP Photo

Як мінімум 40 чалавек загінулі ў выніку страляніны ў ГЦ «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі. Параненыя як мінімум 100 чалавек. Колькасць ахвяр можа быць нашмат большая.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што агонь адкрыла група мужчын у камуфляжы.

На адным з відэа відаць, што нападнікаў у «Крокус Сіці Холе» было як мінімум пяцёра. Яны расстрэльвалі наведнікаў канцэрта гурта «Пікнік».

Таксама відавочцы паведамляюць пра выбух у будынку «Крокус Сіці Хол». Над будынкам бачныя клубы чорнага дыму.

На відэа ад відавочцаў відаць ахвяраў страляніны ў Маскве. Невядомыя адкрылі агонь, а пасля падпалілі глядацкую залу.

З'явілася і відэа першых секундаў тэракта ў Маскве. Людзі з аўтаматамі вядуць страляніну на паражэнне.

Кадры, як гарыць гандлёвы цэнтр «Крокус Сіці Хол», апублікавалі тэлеканалы. Сцвярджаецца, што ў будынку заблакаваныя людзі.

Пажарнікі спачатку не змагаліся з агнём, чакалі спецназ. Яны не маглі распачаць тушэнне агню праз тое, што ўнутры дагэтуль могуць знаходзіцца тэрарысты.

Колькасць ахвяраў можа значна павялічыцца, бо кажуць, што каля многія людзі маглі быць заблакаваныя ў будынку.

Тым часам карэспандэнт выдання «Осторожно, новости» паведаміў, што ў будынку адбыўся новы выбух.

Паведамляецца, што плошча пажару ў «Крокус Сіці Холе» дасягнула 13 000 квадратных метраў.

Агонь ахапіў фасад будынка і ўжо перакінуўся на іншы корпус.

Расійскія пажарныя не могуць патушыць узгаранне, бо яго ачаг знаходзіцца занадта далёка і ім не хапае іх даўжыні водных шлангаў. Падтрымку ратавальнікам аказваюць верталёты, набіраючы ваду з бліжэйшых вадаёмаў.

Усе выезды з Масквы перакрытыя.

Гэта сведчанне таго, што тэрарысты маглі паспець з'ехаць з месца падзей.

Тым часам у наваколлі шмат хаосу. Так, прайшлі паведамленні пра «ідэнтыфікаваны аўтамабіль» тэрарыстаў. Але ён аказаўся пустым грузавічком на беларускіх нумарах.

Тым часам пачынаюць шукаць белы седан з узброенымі мужчынамі ў зялёным камуфляжы.

У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі, што цяперашні тэракт у Падмаскоўі з'яўляецца свядомай правакацыяй рэжыму Пуціна, пра які папярэджвала міжнародная супольнасць. Пра гэта сказаў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе».

«Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць. Крамлёўскі тыран з гэтага пачынаў сваю кар'еру і такімі ж злачынствамі супраць уласных грамадзян хоча яе завяршыць», — адзначыў прадстаўнік ГУР.

Каментары41

  • Карма
    22.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Чытач
    22.03.2024
    ЗША папярэджвалі пра верагоднасць тэрактаў. Гэта яно?
  • Юра
    22.03.2024
    Норд-Ост №2 ? Вангую-це будуть "укрдиверсанти  з СБУ та ГУР" !

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →