Культура33

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг

Нацыянальны сцяг мае багатую, драматычную, часам складаную, але і вельмі цікавую гісторыю, — мяркуюць аўтары грунтоўнага выдання, якое літаральна на днях з’явіцца ў выдавецтве «Янушкевіч», паведамляе Reform.by.

Недастатковая вывучанасць праблемы, як і немагчымасць сёння весці навуковыя дыскусіі па гэтай тэме, дазволілі ўладам распачаць шырокую кампанію па дыскрэдытацыі бел-чырвона-белага сцяга. Пры гэтым апаненты нацыянальнай сімволікі з ліку некалькіх прафесійных гісторыкаў нават не ставілі задачы навуковага вывучэння і аб’ектыўнага асэнсавання яе гісторыі.

Праблема ўскладнілася тым, што з падачы ўладаў Рэспублікі Беларусь тэма сімволікі цалкам перацякла ў палітычную плашчыню і была крыміналізавана. Пераследуюцца нават тыя, хто выкарыстоўвае само спалучэнне нацыянальных бела-чырвона-белых колераў.

Кніга «Бел-чырвона-белы. Сцяг-нацыя-ідэнтычнасць» не закрывае ўсе праблемы, звязаныя з гісторыяй бел-чырвона-белага сцяга, — тлумачаць аўтары выдання, — але яна заклікана пакласці першы камень у пачатак далейшых навуковых даследаванняў гэтай актуальнай і жыццёва важнай для Беларусі тэмы.

Выданне пачынаецца з аналізу вытокаў і сімвалізму бел-чырвоных колераў у беларускай вексікалогіі, працягваецца гістарычным аглядам — штандарамі паўстанцаў 1863-1864 гадоў; біяграфіяй Дуж-Душэўскага; перыядам Заходняй Беларусі; аналізам нямецкіх дакументаў, якія тычыцца нацыянальнай сімволікі ў Другую сусветную вайну; ужываннем сцяга на эміграцыі і ў перыяд новай хвалі беларускага адраджэння (канца 1980-х — пачатку 1990-х).

Людзі, якія адстойваюць сцяг у найцяжэйшых умовах, з поўным правам могуць лічыцца нацыянальнымі героямі. Адным з іх бясспрэчна з’яўляўся гісторык Уладзімір Ляхоўскі (1964—2021), які не толькі дасканала, на аснове архіўных крыніц, ведаў гісторыю сцяга, але і не баяўся дзяліцца гэтымі ведамі з грамадствам. Працуючы ў архівах розных краін, ён сабраў неацэнны дакументальны матэрыял па нацыянальнай сімволіцы і да канца свайго жыцця імкнуўся напісаць працу пра сцяг, але не паспеў… Разам з тым гісторык Ляхоўскі пакінуў вялікую навуковую спадчыну, без якой стварэнне гэтага выдання было б немагчымым. Заключная глава выдання ўяўляе сабой апошняе інтэрв’ю з гісторыкам Уладзімірам Ляхоўскім.

Аўтары спадзяюцца, што кніга заціка­віць сумленных даследчыкаў гісторыі Беларусі ХХ—ХХІ стагоддзя і заахвоціць іх да далейшых архіўных росшукаў, напісання тэкстаў і зацікаўленага абмеркавання.

Выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг-нацыя-ідэнтычнасць» мае 312 старонак, цвёрдую вокладку, фармат 170×240 мм.

Каментары3

  • Чытач
    25.03.2024
    Нарэшце
  • Дзякуй
    25.03.2024
    Добрая навіна
  • Беларус
    25.03.2024
    Файны падарунак на свята

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка16

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →