Сілавікі паведамілі пра затрыманне трох чалавек за супрацоўніцтва з «Вясною»
Брэсцкі ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне асоб, якія быццам бы аказвалі садзейнічанне праваабарончаму цэнтру «Вясна», прызнанаму беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Затрыманыя тры чалавекі — у Брэсце, Баранавічах і Пінску.
Больш падрабязна ГУБАЗіК распавёў толькі пра 40-гадовага жыхара Брэста, які, паводле сілавікоў, наведваў суды па крымінальных справах «экстрэмісцкай накіраванасці», «фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў». Далей гэтыя звесткі перадаваліся для публікацыі на інтэрнэт-рэсурсах, якія сілавікі называюць «дэструктыўнымі».
Распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Берасцеец змешчаны ў следчы ізалятар.
Каментары