Вайна1515

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Прадстаўнікі НАТА абмяркоўваюць варыянт саступак Кіевам сваіх тэрыторый Расіі ў абмен на гарантыі бяспекі і прыём Украіны ў альянс

Уладзімір Зяленскі выступае на саміце НАТА ў Вільні ў ліпені 2023 года. Фота: AP / Pavel Golovkin 

Як піша выданне La Repubblica, сцэнар спынення вайны, які прадугледжвае саступку Кіевам сваіх часова акупаваных тэрыторый Расіі ў абмен на ўступленне ў НАТА, не гучыць у афіцыйных дыскусіях, але паднімаецца нефармальна і становіцца ўсё больш рэальным, асабліва перад выбарамі ў ЗША.

Як сцвярджае выданне, згодна з планам за Расіяй прапануюць пакінуць Крым і ўсе тэрыторыі, заваяваныя на працягу двух гадоў. А затым зафіксаваць межы і прыняць у НАТА тое, што застанецца Украіне.

Такі варыянт, нагадвае выданне, падобны да таго, што адбылося пасля Другой сусветнай вайны з падзелам Германіі на Усходнюю, падкантрольную СССР, і Заходнюю.

Сцвярджаецца, што такі сцэнар паскорыць вылучэнне дапамогі Кіеву, заблакаванай у Кангрэсе, асабліва перад рэальнай перспектывай вяртання Трампа ў Белы дом.

Пуцін не зацікаўлены цяпер у перамовах з Байдэнам аб перамір'і ці якім-небудзь іншым рашэнні. Ён гэта зробіць з новым ці пераабраным кіраўніком Белага дома. А да гэтага часу яму неабходна ўмацаваць свае стартавыя пазіцыі — заваяваць больш тэрыторый Украіны. Кіеву трэба зрабіць роўна супрацьлеглае.

У сувязі з гэтым, як піша выданне, цяпер неабходна паскорыць дапамогу Украіне, каб яна змагла да пачатку наступнага года захаваць за сабою максімальна магчымую тэрыторыю.

Чытайце яшчэ:

«Капітуляцыя — гэта не мір». Генеральны сакратар НАТА заклікаў працягваць дапамагаць Украіне

Эксперт апісаў тры магчымыя сцэнары ўдзелу салдат НАТА ў вайне ва Украіне

Пуцін пра вайну ва Украіне: Расія абараняе людзей на сваіх тэрыторыях

Каментары15

  • Панятоўскі
    05.04.2024
    Пачаўся падзел Украіны
  • Панямонне ў ЕС і НАТА
    05.04.2024
    такі сцэнар ідэальны і для беларусі
  • No
    05.04.2024
    Ганьба і здрада.

    Падобна гісторыя нічому не навучыла Захад. Гітлера таксама спрабавалі задаволіць у 36-38 гадах, калі была анексія Аўстрыі і Чэхаславакіі

    Расеі патрэбна ўся Украіна, а не яе частка. Ніякіх гарантый расея нікому не дасць.

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →