Свет66

У Ізраілі тысячы людзей выйшлі на пратэст супраць прэм'ер-міністра

У Ізраілі адбыліся шматтысячныя акцыі пратэсту, удзельнікі якіх патрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і вызвалення закладнікаў, захопленых баевікамі ХАМАС падчас уварвання на ізраільскую тэрыторыю роўна паўгода таму, піша Бі-бі-сі.

Пратэсты ў Тэль-Авіве 6 красавіка 2024 года. Фота: AP Photo/Ariel Schalit

Дэманстрацыі ў Тэль-Авіве і іншых гарадах Ізраіля адбыліся пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы паведамілі аб вяртанні цела аднаго з закладнікаў — Элада Кацыра. У студзені было апублікавана відэа з жывымі закладнікамі, у ліку якіх быў і Кацыр.

Удзельнікі дэманстрацый скандавалі «Выбары неадкладна!» і «Прабач, Элад!».

Жыхары, якія выйшлі на вуліцы, мяркуюць, што ўрад Нетаньяху не здольны дамагчыся вызвалення блізу 130 закладнікаў, якіх ХАМАС усё яшчэ ўтрымлівае ў Газе.

Сярод тых, хто ўзяў удзел у акцыях пратэсту, былі і сваякі закладнікаў.

Сястра Кацыра Карміт Палці Кацыр размясціла ў фэйсбуку пост, у якім заявіла, што яе брат мог бы вярнуцца дадому жывым, калі б улады Ізраіля дамовіліся аб перамір'і. «Нашы лідары баязлівыя, і імі кіруюць палітычныя меркаванні. Таму пагаднення і няма, — лічыць яна. — Прэм'ер-міністр, вайсковы кабінет і члены кааліцыі! Паглядзіце на сябе ў люстэрка і скажыце, што вашы рукі не ў крыві».

Па даных арганізатараў, у акцыях пратэсту прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек, па іншых звестках, колькасць удзельнікаў складала каля 45 тысяч.

Падчас дэманстрацыі ў Тэль-Авіве ў натоўп урэзаўся аўтамабіль, у выніку чаго пацярпелі пяць чалавек, кіроўца быў арыштаваны. У некаторых выпадках дэманстрацыі суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй.

Тым часам у нядзелю ў Каіры павінны прадоўжыцца перамовы аб перамір'і ў сектары Газа. Паводле некаторых паведамленняў, у кансультацыях паміж прадстаўнікамі Ізраіля і ХАМАС павінны прыняць удзел дырэктар ЦРУ Уільям Бернс і прэм'ер-міністр Катара Махамед бін Абдулрахман аль Тані.

У выніку нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі каля 1200 ізраільцян, пераважная большасць з іх — мірныя жыхары. Баевікі таксама захапілі і прывезлі ў Газу 253 закладнікаў, частка з якіх была вызваленая. Лёс 129 захопленых застаецца невядомым. Прынамсі 34 закладнікі лічацца загінулымі, ізраільскія вайскоўцы выявілі целы 12 з іх.

Пасля ўварвання ХАМАС Ізраіль заявіў, што мае намер знішчыць групоўку ХАМАС і пачаў аперацыю ў сектары Газа. Па звестках падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя анклава, з тых часоў у Газе загінулі больш за 33 тысячы чалавек, многія з іх — жанчыны і дзеці.

Каментары6

  • Турыст
    07.04.2024
    Ніякага міру з ХАМАСам, ізраільцяне выйшлі супраць Нетаньяху, да тэракту яго рэйтынг быў ніжэй за 30%, зараз ужо ніжэй за 20%. Тэракт стаў поўным правалам кабінету Нетаньяху.
  • ром
    07.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жорж
    07.04.2024
    Более 30 000 убитых мирных палестинцев, больше 200 человек из международных организаций тоже убито. беня , воюет с хамасом или с палестинцами? он девальвирует еврейское государство.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →