Канал «Нафтана», звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і пасадзілі
Мужчыну прысудзілі 25 сутак арышту.
Калі меркаваць па сацсетках, затрыманаму Кірылу Барстоку 29 гадоў. Ён у 2016-м скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і пайшоў працаваць на «Нафтан». У апошні час быў у 5-й брыгадзе, якая абслугоўвала «Юнікрэкінг» (устаноўка для адной са стадыяў ачысткі паліва).
На заводзе ён быў актыўны — выступаў на конкурсах і канцэртах і быў чальцом Савета моладзі прадпрыемства. На старонках заводскай газеты яго некалькі разоў называлі «таленавітым актывістам» і ўсяляк хвалілі.
Яго затрымалі больш за тыдзень таму. 28 сакавіка суддзя Зінаіда Балаболава судзіла яго за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Згодна з інфармацыяй з канала, звязанага з адміністрацыяй «Нафтана», мужчыну прысудзілі 25 сутак арышту.
Той жа канал піша, што разглядаецца пытанне пра завядзенне на Кірыла крымінальнай справы за нейкія каментары. Таксама канал піша, што яго звольняць.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава
Суддзя, вядомая многім палітвязням, і пракурор з медалём ад Лукашэнкі. Хто судзіў Алеся Пушкіна
«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі
Каментары