У Мінску створаць паркавую зону ў гонар палёту ў космас Марыны Васілеўскай
Зона адпачынку «Космас» будзе створана ў межах вуліц Прытыцкага і Адоеўскага ў Фрунзенскім раёне.
«Па прапанове жыхароў раёна паркавая зона будзе названая «Космас» у гонар палёту першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай. Яна таксама пражывае ў Фрунзенскім раёне, недалёка адсюль, таму гэтая зона будзе названая ў гонар заваявання беларусамі космасу», — падзяліўся падчас суботніка старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
«Было прынята рашэнне добраўпарадкаваць тут зону адпачынку, ачысціць яе ад кустоў, усталяваць лаўкі, зрабіць дарожкі. Будзе ўсталявана дзіцячая пляцоўка, спартыўная пляцоўка, з'явіцца і канатны гарадок», — дадаў ён.
Натуральна, што зрабіць гэта ўсё збіраюцца да 3 ліпеня.
Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка, прычым палёт быў адкладзены на двое сутак. 6 красавіка яна вярнулася на Зямлю.
Васілеўскай прысвоена званне Героя Беларусі. Таксама ішла гаворка пра стварэнне ў яе гонар скульптуры.
Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай
Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская
Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»
Васілеўская будзе атрымліваць пенсію за асаблівыя заслугі
Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка
Каментары