Грамадства1515

Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі

Валерый Сахашчык выдаў заяву ў сувязі са сваім лістом ад 23 красавіка, які перасцерагаў ад магчымых правакацый супраць беларускіх аб'ектаў крытычнай энэргетычнай інфраструктуры. Пасля штосьці падобнае гаварыў падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе старшыня КДБ Іван Церцель.

Валерый Сахашчык. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Паводле таго ліста, які трапіў да журналістаў тэлеканала «Белсат», нібыта беларусы з Літвы і Польшчы, якія звязаныя з «Паспалітым рушаннем» і «Ліцвінамі» (добраахвотніцкае абʼяднанне беларусаў у Літве), рыхтавалі ўдарны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Валерый Сахашчык, калі журналісты «Белсата» яго запыталіся, ці не фэйк гэта, пацвердзіў, што ліст сапраўдны, але вельмі прасіў яго не публікаваць, а ад іншых каментароў тады адмовіўся.

Паводле цяперашняй заявы Сахашчыка, пагроза правакацыі, пра якую пісалася ў лісце, сапраўды існавала. Адпаведную ж інфармацыю ён нібыта атрымаў «з афіцыйных крыніц у кампетэнтных ведамствах шэрагу заходніх краін».

Мэтай жа ліста было апавяшчэнне пра магчымыя наступствы «ўсіх, хто мог быць неяк звязаны з гэтай сітуацыяй».

«Мы не абвінавачвалі і не шкодзілі іміджу адрасатаў, а наадварот, зрабілі ўсё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць вельмі негатыўныя для іх наступствы з боку заходніх краін-партнёраў, прычым выключна ў канфідэнцыйным парадку», — падкрэслівае Сахашчык.

Паводле яго, «гаворка ішла пра прафілактычнае прававое інфармаванне, абарону жыццяў беларусаў і прадухіленне ваеннай эскалацыі, якая выключна ў інтарэсах Расіі».

Пры гэтым Сахашчык абяцае, што «мы і ў далейшым працягнем выконваць свае абавязкі па прадухіленні любых правакацый, здольных нанесці шкоду беларусам і гуляць на руку рэжымам Лукашэнкі і Пуціна».

Што да шкоды агульнай справе, то яна нанесеная была, але «не нашым дакументам, а асобамі, якія арганізавалі яе ўцечку ў СМІ і КДБ, а таксама дапусцілі публікацыю дакумента».

Спецслужбы ж Лукашэнкі, па словах Сахашчыка, «у сваю чаргу, па даўняй традыцыі не прыдумалі нічога лепш, чым максімальна раздзьмуць узровень пагрозы і прыпісаць сабе нейкія «вострыя чэкісцкія мерапрыемствы» для птушачкі і прэміі».

На заканчэнне Сахашчык заклікае незалежныя беларускія СМІ «не публікаваць дакументы з грыфам сакрэтнасці і не правакаваць тым самым канфліктную сітуацыю ўнутры дэмакратычных сіл». 

Каментары15

  • Першая публікацыя
    30.04.2024
    Дакумент апублікаваў нідзе не працуючы блогер Віталь Кандраценка, на сваім канале Osint phoenix. Які пражывае ў горадзе Ужгород. І жыве "на данаты". Хто і яму данаціць і за размяшчэнне якой інфармацыі, праверыць немагчыма.
    Напрыклад, аднойчы ён вельмі актыўна посціў Валерыя Цапкалу і Дзмітрыя Балкунца. А яны адначасова рэпосцілі яго.
    Раней канал Віталя Кандраценкі меў назвы "Осторожно, вирус", "Осторожно, Вирус свободы", "Вирус свободы".
    https://m.nashaniva.com/337253/
  • Змагар
    30.04.2024
    Калі Сахашчык атрымаў інфармацыю з афіцыйных крыніц Захаду, то навошта было таму ж Захаду пісаць пісьма?
    Пры ўсёй павазе, выглядае як факап Сахашчыка, якому скармілі фэйкавую інфу, ён чамусьці ў яе паверыў, і ў выніку яго пісем была спроба дыскрыдытацыі паспалітага рушання і ліцвінаў.
    Я супраць срачаў, і разумею што кдбшнікі хутчэй за ўсё і стаяць за "злівам" гэтай інфы з "афіцыйных крыніц". Але не зразумела чаму Сахашчык як лапух верыць у гбшныя накіды?
  • Чытач
    30.04.2024
    Дзе можна пабачыць гэты цудоўны ліст здольны пашкодзіць беларусам Сахашчыку і Церцелю гуляць на руку рэжымам Лукашэнкі і Пуціна?

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →