Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь
Супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская, якую ў кастрычніку 2022 года прысудзілі да 2 гадоў калоніі за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК), з'ехала з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме.
«Прывітанне, дзівосны новы свет! Я вярнулася з апраметнай! Цяпер я ведаю, што такое пекла*! *месца, дзе дэманы вучацца маліцца», — напісала яна.
Паводле інфармацыі «Вясны», з калоніі яна выйшла ў красавіку. Мяркуючы па сацсетках дзяўчыны, цяпер яна ў Вільні.
14 кастрычніка 2022 года суд Партызанскага раёна Мінска прысудзіў Глінскую да двух гадоў калоніі па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). У ліпені 2022 года відэа з супрацоўніцай IT-кампаніі EPAM, якая вярнулася з Літвы, апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
Сілавікі затрымалі яе разам з сястрой Юліяй, якую арыштавалі на 15 сутак. Па якім артыкуле, не ўдакладнялася, піша Медыязона.
Каментары