Грамадства22

ЕС хоча распаўсюдзіць на Telegram абмежаванні, уведзеныя супраць інтэрнэт-гігантаў Apple, Google і Facebook

Кіраўнікі месенджара запэўніваюць, што ў краінах ЕС месенджарам карыстаюцца «толькі» 41 млн чалавек.

Папулярны месенджар Telegram можа трапіць пад дзеянне нядаўна прынятага закона ЕС, які ўводзіць абмежаванні на публікацыю кантэнту буйнымі інтэрнэт-платформамі, а таксама абавязвае іх самастойна праводзіць мадэрацыю апублікаваных матэрыялаў, піша Бі-бі-сі.

Закон DSA, які ўступіў у сілу з новага 2024 года, закліканы звесці да мінімуму распаўсюджванне ў сетцы незаконных і шкоднасных матэрыялаў, уключаючы тэорыі змоў і масавыя дэзінфармацыйныя кампаніі, за кошт раскручвання папулярнасці фэйкавых навін, чым — па словах еўрапейскіх заканадаўцаў — асабліва актыўна займаюцца расійскія і кітайскія «фабрыкі троляў».

Мінулай восенню Еўракамісія пайменна назвала інтэрнэт-гігантаў, якім за невыкананне ўстаноўленых абмежаванняў пагражаюць гіганцкія штрафы (да 6% гадавой выручкі) — і нават поўнае адлучэнне ад адзінага еўрапейскага рынку.

Telegram у апублікаваны тады спіс не ўвайшоў — на той падставе, што фармальна правілы DSA распаўсюджваюцца толькі на «вельмі буйныя онлайн-платформы», якія налічваюць у Еўропе не менш за 45 млн карыстальнікаў.

Адміністрацыя Telegram запэўнівае, што ў краінах ЕС месенджарам карыстаюцца «толькі» 41 млн чалавек.

Зрэшты, заявам гэтым еўрапейскія заканадаўцы не вельмі вераць — асабліва ўлічваючы той факт, што ў Telegram поўна інфармацыйных і забаўляльных каналаў, за якімі можна проста сачыць, ня абменьваючыся пры гэтым тэкставымі паведамленнямі — і, магчыма, не ўваходзячы ў прадстаўленую статыстыку.

Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі заявіў, што вывучае методыку падліку карыстальнікаў Telegram і працягвае сачыць за сітуацыяй на інфармацыйным рынку

Як паказваюць вынікі шматлікіх пракурорскіх праверак, менавіта Telegram пракрамлёўскія акаўнты выкарыстоўваюць часцей за ўсё для вядзення інфармацыйных войнаў па самых розных падставах — няхай гэта будзе вайна ва Украіне, міграцыйны крызіс і змены глабальнага клімату.

Акрамя таго, апошнім часам супрацоўнікі расейскай выведкі сталі выкарыстоўваць гэты месенджар яшчэ і для вярбоўкі агентаў за мяжой.

«Мы прытрымліваемся таго пункту гледжання, што Telegram — досыць вялікая платформа, каб прад'яўляць да яе тыя ж патрабаванні, як да Facebook, X і YouTube, — заявіла ў пачатку месяца прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас. — Ён безумоўна трапляе пад вызначэнне вельмі буйной інтэрнэт-пляцоўкі».

Прэм'ер папрасіла Еўракамісію не занадта давяраць лічбам, прадастаўленым кіраўніцтвам Telegram, і правесці незалежную ацэнку памеру яго аўдыторыі.

Прадстаўнік Telegram запэўніў, што для распаўсюджвання дэзынфармацыі месенджар як раз страшна неэфектыўны, паколькі яго праца не абапіраецца на алгарытмы.

Ён таксама паабяцаў, што неўзабаве ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў з'явіцца асобны інструмент для верыфікацыі Telegram-пастоў: па яго словах, праца па яго стварэнні ў кампаніі амаль завершана.

Каментары2

  • Ирония
    30.05.2024
    А что ты думал, Пашенька - можно на двух стульях усидеть, вылезая на европейский рынок и закрывая глаза на невероятное засилье ботов, скама и zиганутой пропаганды в каналах? Глобализм закончился. Пора выбирать, на чьей ты стороне.
  • Выбирало не надо
    30.05.2024
    Ирония, ему не надо выбирать, он уже давно и активно работает на Фсб.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →