«Гэта не выключана. Мы дакладна ведаем небяспеку тыктоку», — сказала Урсула фон дэр Ляен.
У Еўрасаюзе магчымая забарона сацсеткі тыкток, як і ў ЗША, пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен на перадвыбарных дэбатах, паведамляе Politico.
«Гэта не выключана. Мы дакладна ведаем небяспеку тыктоку», — сказала яна.
Фон дэр Ляен нагадала, што Еўракамісія был «самай першай установай у свеце, якая забараніла тыкток на сваіх карпаратыўных тэлефонах» у лютым мінулага года.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 24 красавіка падпісаў законапраект, які забароніць тыкток у краіне, калі ўладальнік платформы, кітайская тэхналагічная кампанія ByteDance, не прадасць бізнэс на тэрыторыі ЗША на працягу наступных 270 дзён. Кітайскі бок даў зразумець ByteDance, што прымусовы продаж тыктоку непажаданы і што забарона сацсеткі ў ЗША для КНР важней.
Прэтэнзіі амерыканскіх уладаў да сацсеткі звязаныя з тым, што збор звестак пра карыстальнікаў тыкток у ЗША ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. Кампанія ж абяцала, што не будзе перадаваць іх кітайскаму ўраду, нават калі Пекін гэтага запатрабуе. У ЗША тыктокам карыстаецца каля 170 мільёнаў чалавек.
Каментары