Усяго патроху44

Аказваецца, вароны ўмеюць лічыць. Вось як навукоўцы зразумелі гэта

Падлік яны вядуць услых і вельмі падобна да таго, як гэта робяць малыя дзеці.

Чорная варона. Фота: Wikimedia Commons

Паводле новага даследавання, праведзенага групай навукоўцаў з лабараторыі фізіялогіі жывёл Цюбінгенскага ўніверсітэта ў Германіі, вароны не толькі ўмеюць лічыць услых, але і «называюць» лічбу, якую бачаць. Праўда, толькі ў межах чатырох. Тое, як птушкі распазнаюць лічбы і рэагуюць на іх, падобна на працэс, які выкарыстоўваюць дзеці, калі вучацца лічыць. Аб гэтым піша часопіс Science.

Па словах аўтараў, іх даследаванне было натхнёнае тым, як маленькія дзеці вучацца лічыць да таго, як яны прыходзяць да разумення абстрактнай канцэпцыі таго, што насамрэч азначаюць лічбы. Напрыклад, яны могуць падлічыць тры цацкі двума спосабамі: «адзін, два, тры» ці «адзін, адзін, адзін» замест таго, каб адразу сказаць «тры».

Навукоўцы вырашылі праверыць, ці могуць вароны зразумець такі спосаб падліку. Свой эксперымент яны праводзілі з трыма чорнымі варонамі. Усяго з імі было праведзена 160 заняткаў.

Падчас трэніровак птушкам трэба было вывучыць асацыяцыі паміж серыяй візуальных і слыхавых сігналаў ад 1 да 4 і выдаць адпаведную колькасць каркання. У прыкладзе, прадстаўленым даследнікамі, візуальны сігнал мог выглядаць як ярка-сіняя лічба, а гук, які адпавядае яму, — паўсекундны барабанны дроб.

На наступным этапе выпрабаванняў навукоўцы паказвалі варонам лічбы на экране. У адказ птушкі павінны былі выдаць неабходную колькасць карканняў (адзін, два, тры ці чатыры).

Вароны былі таксама навучаны пастукваць па экране, каб падаць сігнал, што яны скончылі падлік. Калі адказ быў дакладным, птушкі атрымлівалі ўзнагароду.

Навукоўцы выявілі, што частата правільных адказаў залежала ад таго, колькі гукаў патрабавалася выдаць. Птушкі маглі пахваліцца 100-працэнтнай дакладнасцю пры ліку да аднаго, прыкладна 60-працэнтнай верагоднасцю поспеху пры ліку да двух і прыкладна 50-працэнтнай дакладнасцю пры ліку да трох.

Аўтары адзначаюць што вароны асабліва не любілі лік чатыры (40-працэнтная дакладнасць). Часам яны наогул адмаўляліся каркаць, калі іх прасілі, і дзяўблі экран, каб неадкладна завяршыць выпрабаванне.

Навукоўцаў уразіў той факт, што вароны перад тым, як пачаць каркаць, рабілі паўзу. Яе працягласць расла па меры таго, як патрабавалася выдаць больш гукаў. Аўтары ўпэўненыя, што гэта сведчыць аб тым, што вароны планавалі колькасць карканняў, якія яны збіраліся зрабіць.

Даследчыкі змаглі нават вызначыць, колькі крыкаў птушкі планавалі зрабіць, па тым, як гучаў іх першы крык. Нязначныя акустычныя адрозненні паказалі, што вароны ведалі, на які лік яны глядзяць, і сінтэзавалі інфармацыю.

Нават памылкі, якія рабілі вароны, былі ў пэўнай ступені прадказальнымі. Навукоўцы запэўніваюць, што па гуку першага крыку птушкі яны маглі вызначыць, па якім няправільным шляху яна пайшла.

Вынікі даследавання дадаюць дадатковыя доказы таго, што некаторыя віды птушак могуць перадаваць інфармацыю аб колькасці прадметаў. Далей аўтары хочуць даведацца, як вароны могуць выкарыстоўваць гэтую здольнасць падліку ў дзікай прыродзе, і, магчыма, вызначыць, якія часткі мозгу ў ёй задзейнічаны. Гэта даследаванне можа дапамагчы праліць святло на эвалюцыю здольнасцяў, якія, відаць, з'яўляюцца агульнымі для людзей і варон.

Каментары4

  • Кара Божыя за 2022 год.
    30.05.2024
    Полчышча варон лятаюць над гарадамi сiнявокай i дзяўбуць хатаскрайнiкаў у голавы да крывi. Плюс нашэсце мошак, клапоў i кляшчэй. Якiя таксама кусаюць да крывi.
  • Предлагаю
    30.05.2024
    Включить из в координационный совет.
  • Поздно
    30.05.2024
    Предлагаю, уже всех включили в ВНС

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве18

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА56

Куды зноў знік Пуцін? Выявілася, што яго апошнія сустрэчы — гэта насамрэч запісы месячнай даўніны3

«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты3

Папа Рымскі зацвердзіў абрад свайго пахавання2

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве18

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →