Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў трэцюю кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — «Чалавек».
У трэцяй кнізе гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам.
Раней сёлета выходзілі першая і другая часткі серыі — «Касмалогія» і «Сфера сакральнага. Народная тэалогія»
Кнігі можна купіць у «Акадэмічнай кнізе» ў Менску.
Каментары