YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў
Вядомага расійскага спевака-прапагандыста Shaman, які нядаўна трапіў пад санкцыі ЕС, заблакавалі ў ютубе.
Пра гэта спявак сам паведаміў у сацсетках, адзначыўшы як прычыну блакіроўкі:
«таму што я — рускі».
Нагадаем, што сапраўднае імя Шамана — Яраслаў Дронаў. Яму 32 гады, нарадзіўся ў Навамаскоўску, раней выступаў у стылі фолк. Папулярнасць у Расіі прыйшла да спевака дзякуючы яго праўладным трэкам «Устанем» і «Я рускі».
Таксама пад блакаванне трапілі каналы іншых праўладных расійскіх выканаўцаў — Алега Газманава, Грыгорыя Лепса, Юліі Чычэрынай, Паліны Гагарынай, а таксама шоу «Эмпатыя Манучы». Яны таксама фігуруюць у 14-м санкцыйным спісе Еўрасаюза.
ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай
МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў
У Пхеньяне гучаць песні «Любэ» і Shaman
У сеціва злілі спіс капрызаў спевака Шамана, якія абавязаныя задавольваць арганізатары яго канцэртаў
«Ёсць Shaman і ёсць усе астатнія». Музычны крытык — пра музыку расійскай прапаганды
Каментары