Усяго патроху1010

МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў

Заяву з просьбай праверыць Шамана і пакараць «па ўсёй строгасці закона» падаў расійскі актывіст Ян Карабкоў. На яго думку, кліп «Я рускі» прапагандуе ЛГБТ, таму што ў ім Шаман выступае з падведзенымі вачыма. А сам пры гэтым спявае «Я рускі!» і такім чынам «стварае вобраз рускага чалавека як гомасексуала, які ганьбіць шматмільённую нацыянальнасць самай вялікай краіны ў свеце, на якую тлятворна ўплывае заходняя культура, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы і сэксуальныя акты».

Таксама, на думку аўтара скаргі, у кліпе ёсць эпізоды, дзе мужчыны носяць Шамана на руках і, такім чынам, маглі мацаць яго палавыя органы.

Таксама аўтар скаргі ўгледзеў прыкметы абразы пачуццяў вернікаў у кліпе, таму што ў ім ёсць аўдыядарожка з царкоўным звонам, а ў адрасным радку (стандартная спасылка, дзе размешчаны кліп на YouTube) зʼяўляецца абрэвіятура FAP, якая ў англійскай мове на слэнгу азначае мастурбацыю. Такім чынам, паводле аўтара, 

«аказваецца ўплыў на падсвядомасць гледачоў-мужчын, якія падахвочваюцца задавальняць свае сэксуальныя патрэбы з дапамогай штучнага раздражнення палавых органаў падчас прагляду відэаматэрыялу».

На момант напісання заявы кліп паглядзелі больш за 48 мільёнаў разоў — таму невядома, колькі мужчын маглі паглядзець яго і паддацца ЛГБТ-прапагандзе, «стаць геямі і нашкодзіць генафонду Расейскай Федэрацыі, адмовіўшыся размнажацца з жанчынамі».

Карабкоў просіць пакараць спевака «па ўсёй строгасці закона». 

Пры гэтым у часе размовы з каналам «Осторожно, новости» Карабкоў адзначыў, што заява зʼяўляецца постіранічнай і была напісана ў святле ўзмацнення жорсткасці законаў.

Але па законе МУС усё роўна абавязана правесці праверку па гэтай заяве.

Каментары10

  • Ёсік
    31.01.2024
    Во людзей штырыць. Як у іх глузды працуюць, якія карціны малююць сабе - несьлі на руках, таму маглі памацаць. Здаецца, усе свае мары ў адным кліпе пабачыў, таму і ліст склаў, бо разумее, што сьпявак больш не напіша сусьветны шэдэўр і падобны кліп не здымуць. Ну ты глядзі, ужо і да мастурбацыі дабраліся, пакіньце адзіную радасьць мужчыне, які не мае стасункаў з жанчынамі.
  • Кацап
    31.01.2024
    Не разумею, як нейкі маскавіт падаў заяву на іншага маскавіта ў лукашысцкі МУС і яе прынялі?
  • FFFF
    31.01.2024
    Также, по мнению автора жалобы, в клипе есть эпизоды, где мужчины носят
    Шамана на руках и, следовательно, могли трогать его половые органы.

    Что значит "могли"?
    Трогали, и еще надpачивали!

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка16

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны24

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →